Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Цімашэнку ня будуць вешаць забойства


Генэральная пракуратура Ўкраіны спыніла сьледзтва ў справе аб забойстве дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе, у арганізацыі якога падазравалася экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка.


Як паведаміў у панядзелак адвакат Цімашэнкі Сяргей Уласенка, сьледзтва было спынена 26 красавіка. «Мыльная бурбалка, якую надзьмувалі цягам двух гадоў, проста лопнула», — сказаў ён.

Украінская генпракуратура аднавіла сьледзтва па справе аб забойстве Шчэрбаня ў красавіку 2012 году, пасьля таго, як сын забітага палітыка, сябра Партыі рэгіёнаў Руслан Шчэрбань падаў новыя дакумэнты адносна справы. Пракуратура палічыла, што гэтыя паперы могуць сьведчыць аб дачыненьні да злачынства Цімашэнкі, а таксама Паўла Лазарэнкі, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны ў 1996-1997 гадах.

Яўген Шчэрбань быў застрэлены невядомымі ў аэрапорце Данецку ў 1996 годзе. Юлію Цімашэнку падазравалі ў замове гэтага забойства. Сама яна неаднаразова адпрэчвала гэтыя абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG