У пятніцу сьледчая група ўручыла Цімашэнцы, якая адбывае 7-гадовы тэрмін у папраўчай калёніі ў Харкаве, дакумэнт, у якім гаворыцца, што яе падазраюць у дачыненьні да забойства дэпутата Вярхоўнай Рады, бізнэсоўца Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе. Сьледства лічыць Цімашэнку і яшчэ аднаго ўкраінскага экс-прэм’ера Паўла Лазарэнку замоўнікамі злачынства.
Генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што матывы забойства Шчэрбаня зьвязаныя з тым, што ён не захацеў падпарадкаваць свой бізнэс кампаніі «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы Ўкраіны», якую Цімашэнка ўзначальвала ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Па справе аб парушэньнях у пэрыяд, калі Цімашэнка кіравала гэтай кампаніяй, яе зараз зноў судзяць.
Абвінавачваньні ў датычнасьці да забойства Шчэрбаня і Цімашэнка, і Лазарэнка катэгарычна адмаўляюць.
Былую прэм’ерку Ўкраіны Юлію Цімашэнку падазраюць у датычнасьці да забойства
Самае папулярнае
1