Рашэньне было вынесена ў адказ на скаргу Цімашэнкі на незаконнасьць арышту і іншыя парушэньні правоў чалавека ў ходзе расьсьледаваньня і судовых слуханьняў так званай «газавай справы». 11 кастрычніка 2011 году Юлія Цімашэнка была асуджаная да 7 гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў падчас падпісаньня газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Яна адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Харкаве.
У сёньняшнім рашэньні Эўрапейскі суд аднагалосна пастанавіў, што ў адносінах да Юліі Цімашэнкі мела месца: парушэньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека^; права на хуткую ацэнку законнасьці ўтрыманьня пад вартай^; права на кампэнсацыю за незаконнае ўтрыманьне пад вартай^; а таксама адбылося парушэньне межаў выкарыстаньня абмежаваньня правоў.
Юрысдыкцыя Эўрапейскага суду па правах чалавека пашыраецца на кожную краіну-сябра Рады Эўропы, якая ратыфікавала Эўрапейскую канвэнцыю аб правах чалавека. Украіна такой краінай зьяўляецца. Рашэньне Страсбурскага суду ня ўступіць у сілу адразу: бакі маюць тры месяцы на тое, каб зьвярнуцца з просьбай перагледзець справу, калі будуць незадаволеныя рашэньнем.
Госьць нашага эфіру — украінскі палітычны аглядальнік Віталі Портнікаў.
Абламейка: Ці сапраўды для Януковіча эўрапейскае рашэньне важнае?
Портнікаў: З пункту гледжаньня таго, што адбываецца цяпер, мы бачым, што Генэральная пракуратура ўжо заявіла пра законнасьць арышту Юліі Цімашэнкі, а Генпракуратура, як правіла, дзейнічае так, як гэтага жадае прэзыдэнт. Бо можна знайсьці юрыдычныя зачэпкі, але сутнасьць зразумелая. Так, Цімашэнка мае права зьвярнуцца ў Вярхоўны Суд Украіны, але размова ідзе выключна пра арышт Цімашэнкі — але Эўрапейскі суд ня вырашыў пытаньне пра прысуд Цімашэнкі. І ў гэтым даволі сур’ёзная праблема. Яе могуць трымаць за кратамі, бо супраць яе ідзе яшчэ дзьве судовыя справы.
Абламейка: Якая сёньня папулярнасьць Цімашэнкі ў грамадзтве?
Портнікаў: Яна адна з самых папулярных палітыкаў, але яна спрачаецца за папулярнасьць з Клічко альбо Яцэнюком. Але гэта ня мае ніякага значэньня, бо яе няма. Зразумела, што Цімашэнка выйграла б прэзыдэнцкія выбары ў Віктара Януковіча, калі б магла ў іх удзельнічаць. Але такі вынік практычна ў большасьці апазыцыйных лідэраў, за выключэньнем Алега Цягнібока.
Абламейка: Наколькі ўкраінскае грамадзтва падзяляе выбар эліты на эўрапейскую інтэграцыю?
Портнікаў: Ведаеце, у нас расколатае напалову грамадзтва. Прыблізна палова хоча на Захад, палова — на Усход. Прычым часта гэта адны тыя ж асобы. Але падтрымка эўраітнтэграцыі існуе, нават калі яна 50, 45 адсоткаў — гэта база, на якой можна будаваць эўраінтэграцыю.
Абламейка: А як ставяцца да Януковіча ва усходніх рэгіёных Украіны, дзе ён меў вялікую падтрымку?
Портнікаў: Там ёсьць расчараваньне Януковічам, але няма захапленьня кім-небудзь іншым — у гэтым праблема.
Абламейка: Што наконт увядзеньня расейскай мовы ў якасьці другой дзяржаўнай мовы — гэты лёзунг быў папулярны.
Портнікаў: Гэтае пытаньне заўжды зьяўляецца прадметам маніпуляцыяў палітыкаў, прычым абодвух лягераў. У Украіне расейскую мову нельга зрабіць дзяржаўнай, бо гэта патрабуе канстытуцыйных зьменаў. Але закон аб рэгіянальных мовах дзейнічае, хаця ніякага асаблівага сэнсу ў ім не было, бо ён проста замацаваў статус-кво, які існаваў у усходніх рэгіёнах Украіны.