Чыноўнік паабяцаў, што на далейшых матчах ахова ня будзе пускаць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на трыбуны. Сваё абурэньне ён патлумачыў сумневамі ў сумленнасці заўзятараў.
«Я лічу, што гэта не заўзятары прыйшлі на матч, а нейкія староньнія людзі, якім па ўсёй верагоднасьці заплацілі грошы». — заявіў ён і патлумачыў, як БФК прыйшло да такой высновы — «Таму што сярод іх былі і цемнаскурыя. Незразумела хто — нейкае рызьзё. Яны стаялі і незразумела што крычалі. І якія дзеяньні ў іх выклікалі захапленьне — незразумела. Проста неадэкватныя людзі. Я не лічу, што гэта заўзятары, мяркую, што на іх ніхто ўвагі не зьвяртаў». — цытуе Ворсіна Эўрарадыё.
Чыноўнік прызнаўся, што БФК усё ж такі на бел-чырвона-белыя сьцягі адрэагавала і зьвярнулася з адпаведнай просьбай да службы аховы чэмпіянату. Генэральны сакратар Тоні Вірэн у размове з Радыё Свабода пацьвердзіў словы Ворсіна — бел-чырвона-белы сьцяг быў прызнаны «палітычным знакам» і таму ня будзе дазволены на чэмпіянаце:
«У адпаведнасьці з правіламі Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі мы ня можам дазваляць любыя палітычныя сымбалі, знакі ці нешта падобнае ў месцы правядзеньня матчаў. Таму мы папрасілі прыбраць гэтыя сьцягі».
Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія 3 траўня. Швэдзкія паліцыянты спрабавалі забраць у беларусаў вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.