Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саракашыш: Нават руку паціснуць бацьку не далі


Утрыманьне пад вартай былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша працягнулі яшчэ на два месяцы.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды сын Георгія Саракашыша Канстанцін.

Ён распавёў, што сёньня меў спатканьне з бацькам у СІЗА КДБ.

«Пайшоў ужо пяты месяц утрыманьня пад вартай. Ведаю, што прынесьлі яму паперу і ў ёй працяг тэрміну яшчэ на два месяцы. Больш нічога ня ведаю. Сёньня дазволілі спатканьне. Сказаў, што месяц таму ў яго былі сьледчыя, цяпер нічога не пытаюцца. Нейкае незразумелае зацішша. Вельмі перажывае, у яго падвышаны ціск. Выглядае прыгнечаным. Як можа выглядаць чалавек, які 32 гады працаваў і за гэта сеў? Перажывае за мяне, за жонку. Нават руку паціснуць бацьку не далі», — распавёў Канстанцін.

У КДБ не камэнтуюць арышт Георгія Саракашыша.

Санаторый «Беларусь» належыць да гаспадаркі Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG