Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левыя сёньня — гэта хутчэй даніна модзе і застарэлыя архетыпы»


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
Прадстаўнікі чатырох левых партыяў Беларусі зробяць спробу аб’яднацца, стварыўшы Плятформу левых сілаў. Прадстаўнікі левых ужо заявілі, што Плятформа ўтвараецца ў супрацьвагу Партыі БНФ, руху «За свабоду» й кампаніі «Гавары праўду». Ці можна назваць працэс аб’яднаньня левых станоўчым? Як гэты працэс паўплывае на адзінства апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году? Ці могуць левыя перахапіць палітычную ініцыятыву, якая традыцыйна належыць правым і нацыянальна арыентаваным сілам? На гэтыя пытаньні адказвае мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.

— Як можна ацаніць гэты працэс яднаньня? Можа, гэта нармальна, што ідэйна блізкія сілы аб’ядноўваюцца? Ці можа сытуацыя цяпер не такая, каб дзяліцца на правых і левых?

— З аднаго боку, я не магу не вітаць любыя спробы аб’яднаньня і кансалідацыі. Толькі каб яны былі сапраўднымі. На жаль, шмат гадоў кааліцыі ў беларускай апазыцыі вельмі штучныя і, я б сказаў, несур’ёзныя. Тыя ж «зялёныя», напрыклад, былі ў цеснай кааліцыі з Рухам «За Свабоду», БНФ і гэтак далей. Партыя «Справядлівы сьвет» заўсёды ўваходзіла ва ўсе буйныя агульныя аб’яднаньні апазыцыі.

У цэлым, думаю, можна вітаць гэтую спробу — дай Божа, каб яна была сапраўднай. Бо потым ужо можна было б весьці перамовы паміж тройкай БНФ, Някляеў, Мілінкевіч з гэтым левым блёкам. І тады ўжо можна было б зьбіраць нейкія больш буйныя аб’яднаньні.

— А калі паглядзець на гэты працэс з пункту гледжаньня прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году? Ці не паказваюць такія крокі ды іншыя праявы разьмежаваньня апазыцыі, што назіраюцца апошнія месяцы, пра адсутнасьць агульнай пазыцыі ў дэмакратычных сілаў наконт 2015 году?
Я маю катэгарычную пазыцыю і абгрунтоўваю яе: 2015 год мы ўжо прайгралі.

— Тут якраз і палягае пачатак усяго. Я маю катэгарычную пазыцыю і абгрунтоўваю яе: 2015 год мы ўжо прайгралі. Выбараў ніякіх ня будзе, і мы не зрабілі пакуль нічога, каб супрацьстаяць імітацыі выбараў. А ўдзел у гэтых выбарах — гэта здрада і вялікае глупства. Таму калі гэтая левая кааліцыя ствараецца для ўдзелу ў выбарах — то гэта ліе ваду на млын Лукашэнкі.

— Многія заяўляюць, што для большасьці беларусаў менавіта левыя каштоўнасьці бліжэйшыя. Аднак апошнія гады і нават дзесяцігодзьдзі менавіта правыя і нацыянальныя сілы былі больш актыўнымі. Ці могуць левыя перахапіць палітычную ініцыятыву, якая традыцыйна належыць правым і нацыянальна арыентаваным сілам?

— Наўрад ці. Бо левыя сёньня — гэта хутчэй даніна модзе і застарэлыя архетыпы, спробы вырашаць праблемы ў краіне праз сацыялістычныя захады. Таму ня думаю, што левая ідэалёгія пануе. Хутчэй, у насельніцтва папулярны этатызм, спадзяваньне на дзяржаву — што часта блытаецца зь левай ідэалёгіяй.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG