Скульптар Гэнік Лойка і разам зь ім яшчэ тры дзясяткі бацькоў дамагліся, каб у менскай гімназіі № 4, дзе вучацца іхныя дзеці, навучаньне адбывалася цалкам па-беларуску. Як і чаму адзінкі змаглі перамагчы сыстэму?
Хто яны, гэтыя бацькі, якія так настойліва змагаюцца, каб дзеці атрымалі адукацыю на беларускай мове, і навошта гэта ім?
Якія пэрспэктывы яны бачаць для сваіх беларускамоўных дзяцей у пераважна расейскамоўнай краіне?
І ўвогуле — ці лёгка быць беларускамоўнай сям’ёй у сучаснай Беларусі?
На гэтыя і іншыя пытаньні адкажуць шматдзетныя бацькі-змагары Гэнік Лойка і журналіст Радыё Свабода Ігар Карней. Вядоўца — Вячаслаў Ракіцкі.