РС: Ці гэтая канфэрэнцыя, на якой прагучалі заклікі да ўзнаўленьня дыялёгу паміж Брусэлем і Менскам, не абазначае, што мы сталі сьведкамі чарговай адлігі ў стасунках Эўразьвязу зь Беларусьсю?
Стана: Не. У прынцыпе, усё тое, што робіцца ў Брусэлі ці то Эўрапейскім парлямэнтам, ці то Эўракамісіяй, або іншымі інстытуцыямі і арганізатарамі такіх канфэрэнцый, зьяўляецца часткай палітыкі ангажаваньня, якую Эўразьвяз хоча мець зь Беларусьсю. Калі я кажу Беларусь, я ня маю на думцы ўладаў, бо для нас Беларусь – гэта таксама людзі. З увагі на становішча беларускага рэжыму, узровень афіцыйнага дыялёгу і афіцыйных кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму вельмі абмежаваны. Але гэта не азначае, што мы ня хочам мець кантактаў зь беларусамі, зь беларускім грамадзтвам. Таму мы размаўляем з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Так што гэтая канфэрэнцыя не азначае нечага новага, нейкай зьмены. Гэта толькі знак, што мы, як эўрапейцы, хочам ангажаваць Беларусь, бо мы лічым, што людзі ў Беларусі заслугоўваюць таго, каб мець эўрапейскую пэрспэктыву і належаць да эўрапейскай сям’і.
РС: Ці вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі застаецца абавязковай умовай вяртаньня Брусэлю да нармальных адносін зь Менскам?
Стана: Зразумела. Ня толькі вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, але і іх рэабілітацыя.
РС: Хто вінаваты, што паміж Эўразьвязам і Беларусьсю няма пагадненьня аб льготным візавым рэжыме для некаторых катэгорый грамадзянаў?
Стана: Мы на гэта глядзім не праз прызму чыёйсьці віны. Мы проста адзначаем факт: Эўразьвяз зрабіў Беларусі прапанову пачаць абмеркаваньне гэтай справы, але пакуль што мы не атрымалі ніякага адказу.