Папярэдні візыт кіраўніка МЗС краіны-сябра Эўрапейскага Зьвязу адбыўся ў верасьні 2011 году. Тады прыяжджаў міністар з Баўгарыі Мікалай Младэнаў, які дамовіўся пра вызваленьне шэрагу беларускіх палітвязьняў.
Урэгуляваць усе спрэчныя пытаньні паміж Беларусьсю і Эўразьвязам за адзін раз ня ўдасца, але дыялёг вельмі важны, заявіў сёньня міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках перамоў з кіраўніком МЗС Беларусі.
Сустрэча Эдгарса Рынкевічса з Уладзімерам Макеем адбылася ў Віцебску.
Па словах Рынкевічса, ён давёў да ведама беларускага боку тое, як Эўразьвяз бачыць некаторыя пытаньні.
«Тут у нас ёсьць яшчэ вельмі шмат пытаньняў, над якімі трэба папрацаваць. Гэта бачаньне Эўразьвязу па некаторых аспэктах дэмакратычных правоў і свабод, але разам з тым, што вельмі важна, мы пераходзім да гэтых пытаньняў, да дыялёгу, і, я думаю, ёсьць некаторыя пытаньні, якія будуць прасоўвацца ў станоўчым рэчышчы. Мы будзем працягваць гэтыя перамовы і далей», — цытуе латвійскага міністра дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Пры гэтым Рынкевічс падкрэсьліў, што такі дыялёг і кантакты вельмі важныя ня толькі для ўмацаваньня і разьвіцьця двухбаковых адносін, але і для большага паразуменьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
«Ці зможам мы ўрэгуляваць усе пытаньні за адзін дзень ці гадзіну? Вядома, не. Думаю, што будзе яшчэ шмат рознагалосьсяў. Але ў нас ёсьць даволі добрыя падставы думаць, што паміж Беларусьсю і Эўразьвязам адкрываецца новая магчымасьць, дзе мы зможам рушыць наперад у рэчышчы дыялёгу», — падкрэсьліў кіраўнік МЗС Латвіі.
У сваю чаргу, Макей заявіў, што адносіны Беларусі з Эўразьвязам не знаходзяцца ў тупіку.
«Мы дакладна давялі пазыцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам, пачулі пазыцыю калегаў. Лічу, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах з ЭЗ, мы не знаходзімся ў тупіку. Ёсьць дакладнае разуменьне таго, што мы павінны заўсёды знаходзіць альгарытм дзеяньняў, якія дазволяць нам, вырашаючы прынцыповыя праблемы, паступова рухацца па тых напрамках, якія магчымыя», — сказаў Макей.
«Мы таксама дасягнулі пэўнага разуменьня ў тым пляне, якім чынам трэба разьвіваць наша супрацоўніцтва і ў кантэксьце адносін з Эўразьвязам», — дадаў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.