Арганізатары не чакалі такога ажыятажу вакол канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня ў Брусэлі.
Павышаную цікавасьць справакавалі заявы, апублікаваныя ў інтэрнэце напярэдадні, — спачатку супольная дэклярацыя Янукевіча, Мілінкевіча і Някляева, а потым рэакцыя Андрэя Саньнікава. Галоўнае пытаньне, якое ў чарговы раз падзяліла апазыцыю — ці патрэбны дыялёг з рэжымам?
«Дыялёг пра мадэрнізацыю зь беларускім грамадзтвам» — так афіцыйна называлася канфэрэнцыя, хаця выступы эўрадэпутатаў і прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ахоплівалі значна шырэйшыя тэмы.
Заля была практычна запоўненая. Увогуле, у калідорах Эўрапарлямэнту загучала беларуская мова. Акрамя запрошаных гасьцей, былі беларускія студэнты з Варшавы, прадстаўнікі беларускай эміграцыі, аналітыкі і журналісты.
Зь вітальным словам выступіў непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі, старшыня камітэту па дачыненьнях зь Беларусьсю, польскі дэпутат Філіп Качмарэк. Ён прапанаваў прааналізаваць вынікі і паразважаць пра будучыню праекту «Дыялёг па мадэрнізацыі», якому ў сакавіку споўніўся год.
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі адзначыў, што ўлады не дэманструюць жаданьня да дыялёгу пра мадэрнізацыю, але пры гэтым у беларускім грамадзтве адбываюцца істотныя зьмены. Паводле Памяноўскага, улады Беларусі не разумеюць, што «мадэрнізацыя — гэта ня значыць пафарбаваць плот».
Віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч адзначыў, што дыялёг неабходны, і спаслаўся на досьвед польскай «Салідарнасьці». Паводле яго словаў, трэба супрацоўнічаць з элітамі на мясцовым узроўні, што рана ці позна наступіць пэрыяд трансфармацыі, калі кантакты і досьвед гэтых людзей будуць неабходныя.
Старшыня камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту Эльмар Брок падкрэсьліў, што праблема эфэктыўнасьці «Дыялёгу пра мадэрнізацыю» ня ў тым, каб павялічыць грашовую дапамогу, а ў тым, як гэтыя грошы асвойваюцца. Таксама выказаў скепсіс што да саміту «Усходняга партнэрства», які мае адбыцца ў Вільні ўвосень.
Ляўрэат прэміі Эўрапарлямэнту імя Сахарава 2006 г. Аляксандар Мілінкевіч (менавіта так яго прадставіў вядучы) выказаўся на карысьць дыялёгу Эўразьвязу з рэжымам, паколькі гэта адцягне Беларусь ад Расеі. Паводле яго словаў, у выніку дыялёгу ў 2008-2010 гадах рэпрэсіі зьменшыліся ў тры разы, і дыялёг быў перарваны ў сьнежні 2010 году правакацыяй спэцслужбаў «з расейскім сьледам». Таксама Мілінкевіч заклікаў Эўразьвяз адмовіцца ад санкцыяў:
«Санкцыі не вызваляюць палітвязьняў, яны павялічваюць антызаходнія настроі, памяншаюць уплыў дэмакратаў і паскарае эканамічную агрэсію з боку Расеі».
Дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу Гунар Віганд паведаміў, што ў Тбілісі адбылася сустрэча, падчас якой Штэфан Фюле і Уладзімір Макей дамовіліся аб далучэньні Беларусі да «Дыялёгу пра мадэрнізацыю». Чыноўнік выказаў шкадаваньне, што ўлады Беларусі адмаўляюцца ад дыялёгу з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.
Адзін з каардынатараў рабочых групаў «Дыялёгу пра мадэрнізацыі» Аляксандар Аўтушка-Сікорскі паказаў слайды з аналізам і ацэнкай эфэктыўнасьці праекту. Паводле яго дадзеных, пра “Дыялёг” ведаюць не 25% беларусаў, як заяўлялася на пачатку канфэрэнцыі, а ня больш за 5%. У плянах — адкрыцьцё гэтак званай «другой сьцежкі» дыялёгу — з удзелам ураду Беларусі.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што спадзявацца на шмат крокаў з боку ўлады не выпадае, і «калі будзе адбывацца мадэрнізацыя, то гэта будзе аўтарытарная мадэрнізацыя, без дэмакратызацыі грамадзтва».
Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў ідэю дыялёгу з уладамі без удзелу грамадзянскай супольнасьці:
«Па-ранейшаму застаюцца тры ўмовы: вызваленьне вязьняў і іх рэабілітацыя, правядзеньне свабодных і празрыстых выбараў, а пасьля — дыялёг пра мадэрнізацыю. І толькі ў такім парадку, ніякім іншым».
Немагчыма сказаць, чые аргумэнты аказаліся мацнейшыя. На канфэрэнцыі не прымалася рашэньняў і рэзалюцыяў. Аднак, мяркуючы па ўсім, «Дыялёг пра мадэрнізацыю» будзе працягвацца.
І ўсё ж ці атрымаецца ўцягнуць у гэты праект улады Беларусі і на чыіх умовах — адзінага меркаваньня наконт гэтага ня выказалі ані беларускія ўдзельнікі, ані эўрапарлямэнтары.