16.50 У Савецкім РУУС Менска адмаўляюцца канкрэтызаваць колькасьць затрыманых пасьля заканчэньня мітынгу ў парку Дружбы народаў. Паводле праваабаронцаў, затрымліваліся 10 чалавек, два пасьля праверкі былі адпушчаныя. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у ліку васьмі затрыманых застаюцца трое грамадзянаў Украіны з «Нацыянальнага альянсу». Амбасада Ўкраіны сёньня не працуе, а дзяжурны сказаў, што да іх па консульскую дапамогу пакуль ніхто не зьвяртаўся.
16.23 Старшыня моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў у фэйсбуку, што падчас шэсця ды мітынгу было сабрана 320 подпісаў за помнік Кастусю Каліноўскаму ў Менску.
16.00 Тацяна Равяка з праваабарончага цэнтру "Вясна" паведамляе, што ў Савецкі РУУС Менску даставілі трох затрыманых грамадзян Украіны, якія ўдзельнічалі ў мітынгу.
15.40 Аб'яднаная грамадзянская партыя павдеаміла, што затрыманых Дзьмітрыя Кавалгіна і Станіслава Рамановіча ўжо адпусьцілі.
15.35 Назіральнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" паведамляюць, што ў Савецкі РУУС Менску дастаўлены 7 ўдзельнікаў мітынгу на Плошчы Дружбы народаў.
15.20 Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў БелаПАН, што затрыманы выканаўца абавязкаў кіраўніка моладзевай структуры АГП «Маладыя дэмакраты» Дзьмітры Кавалгін. Менавіта ён нёс плякат «Волю Колю!»
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра новыя затрыманні на Бангалоры: затрыманыя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Алег Рагоўскі і Мікіта Кавалёў.
14.50 Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што каля «Макдональдсу», што на вуліцы Багдановіча, затрыманыя 4 ўдзельнікі святкаваньня Дня Волі. Яны вярталіся на прыпынак з Бангалору пасьля сканчэньня мітынгу.
14.40 Пачаліся затрыманьні. Некалькі міліцыянтаў заскочылі ў тралейбус №37.
Міліцыянты па рацыі атрымалі загад затрымліваць людзей з сымболікай, партрэтамі палітвязьняў, а таксама тых, хто ўзрываў пэтарды.
14.25 Людзі пачынаюць разыходзіцца. Арганізатары абвесьцілі, што сьвята працягнецца ізаўтра, будуць круглыя сталы, канцэрт ва Ўправе БНФ. Рымашэўскі і іншыя сябры БХД сабралі "забароненыя" партрэты і пачынаюць выходзіць з "рэзэрвацыі". Міліцыянты пакуль нікога не затрымліваюць.
Your browser does not support iframes.
14.20 Віталь Рымашэўскі сказаў, што людзей з плякатамі могуць затрымаць, таму прапанаваў прынесьці плякаты да аргкамітэту.
14.15 Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што ў нас cкралі выбары, што збанкрутаваны ўрад хоча прадаць маёмасьць кітайцам і расейцам. Лябедзька заклікаў зьбіраць подпісы за тое, каб спыніць незаконную прыватызацыю і продаж дзяржаўнай маёмасьці.
14.10 Намесьнік старшыні Руху "За Свабоду!" Алесь Лагвінец ушанаваў заснавальнікаў БНР, а таксама дэпутатаў 12 скліканьня, якія прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, герояў Плошчы.
14.00 Мітынг адкрыў Юрась Губарэвіч. Выступае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Янукевіч заявіў, што трэба адстойваць незалежнась краіны. Бо ідзе расейская экспансія, Беларусі пагражае прыватызацыя прадпрыемстваў расейскім капіталам.
13.50 Па рацыі міліцыянтам паступіў загад затрымліваць людзей з плякатамі. Арганізатары акцыі думаюць, як абараніць людзей.
Удалося пранесьці толькі мэгафон. Астатняя гукаўзмацняльная апаратура не дазволена.
13.40 Міліцыянты заварочваюць у парк Дружбы народаў усіх, хто ў гэты момант апынуўся на шляху калёны і хоча збочыць ад яе асноўнага маршруту. Не даюць ісьці на прыпынак людзям, якія не бяруць удзел у акцыі.
Пляцоўка для мітынгу ў Парку Дружбы народаў агароджана і пачышчана, але вакол — наметы, не расчышчаны сьнег.
У парку Дружбы народаў тэрыторыя абгароджаная мэталічнымі канструкцыямі, усталяваныя мэталашукальнікі. Шмат спэцназаўцаў, якія правяраюць сумкі на ўваходзе. Вядуцца апэратыўныя відэаздымкі.
13.30 Галава калёны падыходзіць да Парку Дружбы народаў, а хвост — яшчэ каля скрыжаваньня з вуліцай Куйбышава.
13.20 Каля гандлёвага цэнта «Эўропа» калёну віталі фаервэркам. Моладзь сьпявае песьню «Ня быць скотам» на верш Купалы з рэпэртуару «Ляпіса Трубяцкога». Дарогай да ўдзельнікаў акцыі далучаюцца людзі, на іншым баку вуліцы Сурганава калёну суправаджае міліцэйскі аўтобус.
13.15 Відэаапэратар Тацьцяна Гаўрыльчык адпушчаная з апорнага пункту міліцыі. Яе затрымалі яшчэ на пачатку акцыі за тое, што яна "без дазволу" здымала супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пасьля адпаведнай гутаркі яна зноў далучылася да шэсьця.
13.06 Самы галасісты ўдзельнік шэсьця 4-гадовы Антон прыйшоў на шэсьце разам з бацькам.
13.05 Зьявіўся самаробны плякат з надпісам: "Волю Колю!". На картоне намаляваны хлопчык.
13.00 На каля забаўляльнага цэнтру "НЛО" невядомыя віталі калёну салютам.
12.55 На працягу ўсяго руху калёны яе суправаджаюць байцы спэцназу, якія не даюць удзельнікам выходзіць на праезную частку. Паводле падлікаў сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, на гэты момант у шэсьці бяруць удзел больш за тысячу грамадзянаў.
12.45 Дзяўчаты крычаць «Люблю Беларусь!» Ходнікі вельмі вузкія, не ачышчаныя ад сьнегу. Цяпер удзельнікі ідуць уздоўж друкарні — на іншы бок вуліцы калёну не пусьцілі міліцыяты.
12.40 Калёна павярнула на вуліцу Сурганава, людзі ідуць па вузкіх ходніках і сумётах. У калёне ідуць Анатоль Лябедзька, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў.
12.32 Васіль Парфянкоў выйшаў на волю 9 лютага пасьля шасьці месяцаў арышту.
12.31 Пачалося шэсьце
12.30 Пачынаюць фармаваць калёну. Наперадзе — люді з партрэтамі зьніклых.
Актывісты «Маладога Фронту» прынесьлі вялікія партрэты палітвязьняў, а таксама плякат «Наступны Дзень Волі — на волі!». Партрэт Зьмітра Дашкевіча трымае ягоная жонка Наста Дашкевіч.
12.25 Да месца збору прыйшлі Аляксандар Мілінкевіч, Валеры Фралоў. Актывісты БХД разгарнулі сьцягі, скандуюць лёзунг «Жыве Беларусь!». Рыгор Кастусёў сказаў, што арганізатара будуць чакаць яшчэ паўгадзіны, пасьля чаго пачнецца шэсьце. Частка людзей выйшла за агароджу і апранула майкі з выявамі палітвязьняў. Таксама трымаюць партрэты зьніклых — Захаранкі. Ганчара, Завадзкага.
Многія з удзельнікаў акцыі трымаюць у руках галінкі вярбы — у каталікоў сёньня так званая вербная нядзеля.
Удзельнікі акцыі прамаўляюць «Свабоду палітвязьням» і пералічваюць усе імёны палітзьняволеных.
12.20 Затрыманая відэаапэратар Тацьцяна Гаўрыльчык. Нібыта за тое, што здымала міліцыянтаў. Яе мабільны тэлефон не адказвае.
12.08 На пляцоўку каля кінатэатру "Кастрычнік" падцягваюцца палітыкі і грамадзкія дзеячы: Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Віктар Івашкевіч, Віталь Рымашэўскі, Валер Шчукін, Анатоль Вярцінскі, Генрых Далідовіч, Уладзімер Халіп, актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, "Эўрапейскай Беларусі".
Распачаты збор подпісаў за ўсталяваньне ў Менску помніка паўстанцу Кастусю Каліноўскаму.
12.05 Некалькі ўдзельнікаў мерапрыемства разгарнулі плякаты «Менску помнік Кастусю Каліноўскаму», «Пастаў свой подпіс за будаўніцтва помніку Кастусю Каліноўскаму», «Беларусы, шануйце памяць продкаў».
Сябры «Альтэрнатывы» трымаюць партрэты ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году.
11.45 Тры сьцягі, адзін зь якіх БХД. Некалькі дзясяткаў чалавек перад турнікетамі. Унутар ніхто не заходзіць.
11.40 Зьявіўся першы бел-чырвона-белы сьцяг. Падыходзяць людзі, але ніхто не ідзе за турнікеты. Сярод прысутных Віталь Рымашэўскі, Валер Шчукін
11.35 25 хвілінаў да пачатку акцыі. Людзей у цывільным заўважна паболела. Удзельнікаў як і раней няма. Пляцоўка перад кіратэатрам "Кастрычнік", агарожаная турнікетамі пустая.
11.00 Месца збору агарожанае турнікетамі. За агароджу можна патрапіць толькі паз мэталешукальнікі. Паўсюль спэцназ міліцыі ў чорнай форме. Удзельнікаў акцыі пакуль няма. 2 аўтобусы спэцназу, хуткая дапамога. Фае кінатэатру цалкам запоўненае супрацоўнікамі спэцназу.
9.25 Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Уладзімер Капелькін, якому на днях споўніцца 18 гадоў.
Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Менск, спыніла ДАІ на выезьдзе з Полацку. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным. Між тым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Менск, паехаў надалей.
Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. Афіцыйна прычына яго затрыманьня ў тым, што як непаўнагадовы адзін без бацькоў выправіўся ў даўгую дарогу, паведамляе прэсавая служба БХД.
Збор удзельнікаў шэсьця — на пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік». Пачатак — а 12-й.
Заяўнікі акцыі на Дзень Волі Юрась Губарэвіч (рух «За свабоду»), Уладзімер Раманоўскі (АГП) і Аляксей Янукевіч (БНФ) атрымалі дазвол Менгарвыканкаму на правядзеньне ў Менску акцыі 24 сакавіка. Аднак месца збору ўдзельнікаў гарвыканкам вызначыў іншае: пляцоўку каля кінатэатру «Кастрычнік». Заяўнікі ж прапаноўвалі зьбірацца каля Батанічнага саду. Таксама забаронена карыстацца гістарычнай сымболікай.
Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ будуць адзначаць Дзень Волі непасрэдна 25 сакавіка. Пра фармат сьвяткаваньняў Свабодзе расказаў актывіст партыі Валер Буйвал:
«Мы заклікаем усіх людзей — нашых сяброў, прыхільнікаў — на працягу ўсяго дня 25 сакавіка ўскладаць кветкі да помнікаў беларускім дзеячам культуры, грамадзкім дзеячам, палітыкам, усім нашым патрыётам. Заклікаем рабіць гэта па ўсіх месцах, зьвязаных зь беларускай гісторыяй, з нашай агульнай славай. Менавіта такім чынам людзі будуць зь сем’ямі, зь сябрамі адзначаць наш Дзень Волі. Адзначу, што памятныя мерапрыемствы будуць наладжаныя ня толькі ў Менску, а па ўсёй краіне. І ня толькі заўтра, а будуць цягнуцца ўвесь наступны тыдзень».
Мапа акцыі
View Дзень Волі - 2013 in a larger map
Дасылайце вашыя фатаздымкі і відэасюжэты з Дня волі — 2013 у розных кутках Беларусі:
на электронную пошту rferl.minsk@gmail.com
публікуйце ў сваім твітэры з пазнакаю @svaboda,
дасылайце ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках: vk.com/radiosvaboda, facebook.com/svaboda.org
Жывыя рэпартажы

Стань карэспандэнтам Свабоды
Дасылайце вашыя фатаздымкі і відэасюжэты з Дня волі — 2013 у розных кутках Беларусі:
на электронную пошту rferl.minsk@gmail.com
публікуйце ў сваім твітэры з пазнакаю @svaboda,
дасылайце ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках: vk.com/radiosvaboda, facebook.com/svaboda.org
Дні Волі мінулых гадоў
Жывыя рэпартажы