Менгарвыканкам дазволіў сьвяткаваньне Дня Волі, але забараніў аднаму з заяўнікаў — Віктару Івашкевічу — быць сярод арганізатараў імпрэзы. Іншых перашкодаў у падрыхтоўцы сьвяткаваньня няма, кажа спадар Івашкевіч:
«Усе людзі, якія адчуваюць сваю адказнасьць за лёс Беларусі, рыхтуюцца зараз да выхаду заўтра на шэсьце і мітынг: шыюць сьцягі, малююць плякаты. Улады, вядома, спрабуюць рабіць дробны перашкоды, запалохваюць людзей. Але калі людзі перакананыя, што яны павінныя адстойваць свае правы, яны мусяць іх адстойваць не зважаючы на дзеяньні ўладаў. Большая частка зьбіраецца прайсьці шэсьцем па праспэкце Незалежнасьці і вуліцы Сурганава. Некаторыя не жадаюць прымаць удзел у мітынгу — ну, пойдуць дахаты падымаць келіхі».
Паводле чальцоў аргкамітэту, пра свой удзел у сьвяткаваньні заявілі большасьць беларускіх дэмакратычных палітычных партый і рухаў. Некалькі гадоў запар не далучаецца да агульнай акцыі КХП БНФ. Намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі гэтак тлумачыць партыйную пазыцыю:
«Мы падавалі заяўку на правядзеньне мітынгу ў Кіеўскім скверы. Атрымалі адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Таму я прапаную сваім калегам, каб у нашых структурах на сьвята былі арганізаваныя свае сьвяточныя сцэнары. Гэта могуць быць і канцэрты, і сустрэчы, і наведваньне помных месцаў, а таксама іншыя мерапрыемствы. Тут трэба выбіраць: ці застацца без дазволенага масавага мерапрыемства і арганізаваць тыя імпрэзы, якія магчыма ў гэтай сытуацыі, ці сказаць: мы згодныя з тым зьняважлівым месцам, якое выдзелілі ўлады, як гэты „сабачнік“ на Бангалоры, і прызнаем, што нашае месца там».
Асобную праграму сьвяткаваньне Дня Волі рыхтуе таксама Малады фронт. Напярэдадні быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту адзін зь ягоных лідэраў Мікола Дземідзенка. Тым ня менш, арышт лідэра не парушае плянаў маладафронтаўцаў, кажа адна з актывістак Марыя Квяцінская:
«Пасьля арышту Міколы нашы пляны не зьмяніліся. Мы плянуем прыйсьці да агульнага месца збору каля Акадэміі навук, але на плошчу Бангалор мы ня пойдзем. Бо мы лічым, што гэта ня тое сьвята, якое можна сьвяткаваць на ўскраіне горада».
Таксама напярэдадні 25 сакавіка былі затрыманыя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага зьняволеньня актывістам кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Настасься Шулейка і Міхаіл Костка, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» з Калінкавічаў Мікіта Каваленка. Актам запалохваньня палітычна актыўнай моладзі назваў зьняволеньне маладых людзей каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Атрошчанкаў.
«Канечне, ёсьць такое меркаваньне, што зьняволеньне зьвязанае са сьвяткаваньнем Дня волі. Ну і гэта можа быць часткай звычайнай кампаніі запалохваньня дэмакратычных актывістаў. Бо Мікіта браў удзел у акцыях у абарону палітвязьняў, не даючы забывацца на гэтую тэму, а ўлады гэта моцна раздражняе. Таму адным з кірункаў ёсьць падаўленьне гэтых акцый. Раней Мікіта Каваленка ўжо адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. За гэта ж ён быў выключаны зь Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. І гэта адбываецца амаль штодзённа, калі актывістаў у розных гарадах краіны затрымліваюць, зьбіваюць, выключаюць і звальняюць».
Напярэдадні Дня волі ў Менску, Бабруйску і іншых гарадах Беларусі адміністрацыі некаторых навучальных устаноў пісьмова папярэдзілі студэнтаў пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Вулічныя імпрэзы да Дня волі 25 сакавіка ў рэгіёнах Беларусі мясцовымі ўладамі забароненыя.
У сустрэчы «25-Дзень Волі» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зарэгістравана больш за 11 тысяч удзельнікаў, больш за 2 тысячы яшчэ ня вызначыліся ці прымаць удзел у вулічнай акцыі. Выступаючы на пасяджэньні Сталай Рады Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе ў Вене 22 сакавіка, амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Келі падтрымаў удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі, заклікаўшы урад Беларусі паважаць права ўсіх асоб на мірныя сходы.