Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дні ў Швэцыі: лёс палітвязьняў, інтэрнэт-мэдыі і «Жыве Беларусь!»

абноўлена

Марцін Угла пра «Дні Беларусі» ў Швэцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:42 0:00
Наўпроставы лінк

Марцін Угла пра «Дні Беларусі» ў Швэцыі

У Стакгольме завершыліся «Беларускія дні» ў Швэцыі з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў зь Беларусі.

«Беларускія дні» ў Швэцыі адбываліся 19-21 сакавіка ў Стакгольме. У праграме — шэсьць сэмінараў з удзелам беларусаў, канцэрт Лявона Вольскага і прагляд фільму «Жыве Беларусь!».

Марцін Угла, Стэфан Эрыксан, Андрэй Бандарэнка і Тацяна Равяка
Марцін Угла, Стэфан Эрыксан, Андрэй Бандарэнка і Тацяна Равяка
Кожны сэмінар прысьвечаны пэўнай тэме: «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі», «Аб умовах у беларускіх турмах», «Беларуская грамадзянская супольнасьць: барацьба за выжываньне», «Цэнзура ў культуры: кантроль / крэатыў у Беларусі», «Мэдыі пад ціскам», «Палітвязьні ў Беларусі».

Сярод іншага, адбылася сустрэча з Амбасадарам Швэцыі Стэфанам Эрыксанам, міністрам да справаў Эўразьвязу Біргітай Ульсан, прадстаўнікамі МЗС і Парлямэнту Швэцыі.

Зь беларускага боку ўдзельнічалі журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, артысты, у тым ліку музыка Лявон Вольскі, прадусар Ганна Вольская, кіраўніца БАЖ Жана Літвіна, прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацяна Равяка, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка, кіраўніца «Інфармацыйнага бюро Салідарнасьці зь Беларусьсю» Юлія Слуцкая, музыка і актор Вінсэнт, журналіст Радыё Свабода Франак Вячорка.


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:35 0:00
Наўпроставы лінк

Андрэй Бандарэнка распавёў пра ўмовы ў беларускіх турмах. Паводле яго словаў, палітычныя вязьні, як правіла, утрымліваюцца ў больш жорсткіх умовах, чым іншыя вязьні, і часта зазнаюць ціск з боку адміністрацыі турмы. Паводле Тацяны Равякі, хоць Алесь Бяляцкі мае праблемы са здароўем, ціск на яго з боку адміністрацыі не зьмяншаецца.

Франак Вячорка, Андрэй Бандарэнка, Марцін Угла, Тацяна Равяка і Стэфан Эрыксан
Франак Вячорка, Андрэй Бандарэнка, Марцін Угла, Тацяна Равяка і Стэфан Эрыксан
Сэмінар пра грамадзянскую супольнасьць адбываўся ў швэдзкім парлямэнце з удзелам дэпутатаў і недзяржаўных арганізацыяў, якія працуюць зь Беларусьсю. Адказваючы на пытаньне амбасадара Літвы Эйтвідаса Баярунаса, што беларусы чакаюць ад Саміту Ўсходняга Партнэрства ўвосень, Жана Літвіна сказала, што самае важнае, каб з дыялёгу з Эўропай, калі такі пачнецца, не была выключаная грамадзянская супольнасьць.

У дыскусіі пра мэдыі выступоўцы пагадзіліся, што інтэрнэт адыгрывае ключавую ролю ў распаўсюдзе інфармацыі, і што нягледзячы на спробы кантролю з боку ўладаў, застаецца незалежнай пляцоўкай. Паводле ўдзельнікаў, пераход мэдыяў у інтэрнэт мае і нэгатыўныя наступствы, у тым ліку — пагаршэньне якасьці журналістыкі.

Вінсэнт і Франак Вячорка на паказе фільму "Жыве Беларусь!" у Стакгольме. Фота Юрася Станкевіча
Вінсэнт і Франак Вячорка на паказе фільму "Жыве Беларусь!" у Стакгольме. Фота Юрася Станкевіча
У межах «Беларускіх дзён» 20 сакавіка ў кінатэатры Bio Rio адбылася швэдзкая прэм’ера фільму «Жыве Беларусь!». На пытаньні гледачоў адказаў актор і выканаўца галоўнай ролі Вінсэнт, сусцэнарыст Франак Вячорка.

Аўтар музыкі да стужкі Лявон Вольскі, адказваючы на пытаньні гледачоў пасьля фільму, сказаў што саўндтрэк пісаўся «ад душы», паколькі ён сам служыў у савецкім войску, а з таго часу мала што зьмянілася.

«Беларускія дні» ў Швэцыі арганізаваныя праваабарончай арганізацыяй Östgruppen, якая выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі. Яе кіраўніку Марціну Углу ў 2012 годзе адмовілі ў беларускай візе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG