Госьцем перадачы — ініцыятар акцыі Ўладзімер Падгол; свае меркаваньні выкажуць таксама мастак Аляксей Марачкін, перакладчык Васіль Сёмуха і рэжысэр Валеры Мазынскі.
— Уладзімер, перапісаць усю Біблію — гэта ж велізарная праца. Патлумачце, у чым сэнс вашай акцыі?
— Па-першае, хачу вам запярэчыць, што гэта ня праца. Для тых, хто ўзяўся перапісваць Біблію, а на сёньня гэта ўжо каля 140 чалавек, гэта ня праца, а — сьвята. Сваёй рукой людзі ўпершыню перапісваюць радкі Сьвятога Пісьма. Гэта незвычайная лучнасьць. Біблія, перапісаная мноствам людзей, можа даць тое пачуцьцё яднаньня, якога нам сёньня так не хапае для фармаваньня нацыі.
— Перапісваць Біблію вамі запрашаюцца нейкія знакавыя асобы, ці ў гэтай акцыі можа паўдзельнічаць кожны, хто пажадае?
— Я б не хацеў увогуле ўжываць выраз «знакавая асоба». Перапісваюць грамадзяне Беларусі і тыя, хто лічыць сябе беларусамі — нават расейскамоўныя. Пішуць па-беларуску. Напрыклад, адзін зь бізнэсоўцаў, Міхаіл Шурым, з задавальненьнем перапісаў сваю псальму. Для мяне ён — гэткая ж знакавая асоба, як Рыгор Барадулін, які таксама перапісаў фрагмэнт, ці Івонка Сурвілла ды Валеры Мазынскі, якія таксама ўжо спрычыніліся да гэтай справы. Пішуць усе, хто адчуў неабходнасьць паяднацца над старонкамі гэтай велічнай кнігі.
— Я хачу прыгадаць адзін выпадак. У часы майго студэнцтва на філфаку БДУ філязофію выкладалі, зразумела, па-расейску. На нашыя патрабаваньні чытаць курс па-беларуску адказ быў адзін — не распрацаваная тэрміналёгія. І мы ўсім курсам (110 чалавек) за тыдні два перапісалі ад рукі па-беларуску (кампутараў тады не было) увесь 500-старонкавы «Философский словарь»... А колькі чалавек мае ўдзельнічаць у вашай акцыі?
— Тут няма ніякіх абмежаваньняў. Для кожнага чалавека, дзе б ён ні знаходзіўся, калі ён захоча, знойдзецца фрагмэнт Бібліі. Мільён чалавек захоча ўдзельнічаць у стварэньні гэтай унікальнай кнігі — для мільёна знойдзецца тэкст... Мы па парадзе перакладчыка Васіля Сёмухі пачалі з Псалтыра. На дадзеным этапе, а гэта 151 псальма, я проста аўтаматычна ўзяў на сябе функцыю дыспэтчара, трэба ж некаму разьмяркоўваць, каб адзін і той жа тэкст не перапісалі некалькі чалавекі. Пакуль мы перапісваем Псалтыр, і можа атрымацца, што ў сярэдзіне красавіка ён будзе перапісаны. А далей мы будзем зьбірацца і абмяркоўваць, што і як рабіць далей. Магчыма, узьнікне некалькі цэнтраў перапісваньня Бібліі. Тады яна будзе падзеленая на некалькі частак. І сёньня ўжо існуе некалькі такіх цэнтраў. Скажам, Галіна Сіўчык — адзін з такіх цэнтраў. Вакол яе гуртуюцца бацькі рэпрэсаваных палітыкаў, вернікі. Алесь Макаеў, бізнэсовец, таксама гуртуе вакол сябе пэўную колькасьць перапішчыкаў.
— Хто вас не зразумеў бы, дык гэта, відаць, Францішак Скарына... А ці дзе-небудзь у сьвеце адбывалася нешта падобнае?
— Васіль Сёмуха распавёў мне такую гісторыю. Калі ў армянаў была трагічная сытуацыя, калі іх рэзалі, зьнішчалі, палілі іхнія бібіліятэкі, яны вось якім чынам вырашылі захаваць сваю старажытную Біблію. Яны не перапісвалі яе. Яны разабралі кнігу па аркушах і схавалі — кожны ў сябе. А потым, калі калатнеча скончылася, яны ўсе сабраліся і склалі Біблію па аркушах. І ніводзін аркуш не згубіўся! І сёньня гэтая армянская Біблія захоўваецца ў музэі ў Ерэване. І мы таксама па аркушах зьбяром Біблію. Зробім тое ж самае.
— Гадоў пяць-шэсьць таму вы выступілі з ідэяй агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая прыжылася. Скажам, 23 сакавіка ў Горадні пройдзе дыктоўка па «Лістах з-пад шыбеніцы» Каліноўскага. Перапісваньне Бібліі — гэта своеасаблівы працяг дыктовак?
— Так, безумоўна. Я аўтар ужо некалькіх дзясяткаў выданьняў «дыктовак ад Лукашэнкі». Гэта яго цытатнікі. А ён жа дыктуе ўсяму беларускаму народу! І я падумаў, што мы мусім зрабіць альтэрнатыву, і альтэрнатывай павінна быць дыктоўка па нашых тэмах, па нашых каштоўнасьцях ды ідэалах. І ў гэтым сэнсе наша беларуская дыктоўка адрозьніваецца ад літоўскай і польскай дыктовак. Бо палякі і літоўцы праз дыктоўкі выяўляюць лепшага знаўцу мовы. Мы ж ад самага пачатку, ад 2008 году, праводзім дыктоўкі салідарнасьці — салідарнасьці беларусаў паміж сабой, салідарнасьці з мовай, салідарнасьці з нацыянальнымі каштоўнасьцямі. Бо што такое «Лісты з-пад шыбеніцы»? Гэта дыктоўка Каліноўскага! А Біблія — гэта дыктоўка Бога.
— Мне прыгадваецца верш Максіма Багдановіча «Перапішчык»: «На чыстым аркушы прад вузенькім акном / прыгожа літары выводзіць ён пяром / і пакрашае тэкст выявамі цьвятоў / і птах нявіданых, спляценьнем завіткоў». Ці мецьме ваша рукапісная Біблія нейкае мастацкае аздабленьне?
— Мецьме. Таму што нашыя мастакі стаялі ля вытокаў гэтай ідэі. Скажам, Аляксей Марачкін, ён і ў аргкамітэт уваходзіць. Мастакі і перапісваюць, і ілюстраваць гэтую народную Біблію бяруцца. Так што будзе ня горш, чым у Багдановічавым «Перапішчыку».
____________________________________________
Што думаюць пра гэтую незвычайную акцыю прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі? Паслухаем меркаваньні мастака Аляксея Марачкіна, перакладчыка Васіля Сёмуху і рэжысэра Валерыя Мазынскага.
Аляксей Марачкін: Я лічу, што гэта выдатная ідэя. Па-першае, так мы далучаемся да беларускага слова. На беларускай мове гучыць Бібілія, гучаць Псалтыр і Новы Запавет. Такім чынам мы разьбіваем ушчэнт выказваньне вядомага палітыка і праваслаўнага атэіста, які сказаў, што на беларускай мове нельга выказаць мудрых і значных думак. Па-другое, мы засьведчваем сябе ў часе і ў прасторы — кожны перапішчык ставіць сваё імя, пазначае, што ён пісаў, дзе і калі. Гэта таксама важна. Бо можа пісаць чалавек, які сядзіць сёньня за кратамі. Па-трэцяе, мы нібы вяртаемся на тысячагодзьдзі назад, у даскарынаўскія часы, калі існавалі толькі рукапісныя кнігі. Ёсьць творцы, якія гатовыя зрабіць аклад для будучай Бібліі, інкрустацыі будуць, магчыма, са срэбра. Гэтым пагадзіліся займацца майстры з майстэрні, дзе працуе цяпер Юры Гудзіновіч. Паўтаруся, гэтая акцыя вельмі важная. Яна павінна зьяднаць нас, беларусаў.
Васіль Сёмуха: Я ад пачатку быў супраць гэтай акцыі. Каго яна зьяднае? Колькі людзей прыме ўдзел у перапісваньні Бібліі? Пару сотняў. Дык ці можна гэта назваць аб’яднаньнем нацыі? Перапішуць тыя, у каго ёсьць Біблія, хто верыць у Бога. Дык яны і так зьяднаныя. Баюся, што атрымаецца, як у Кузьмы Пруткова: «Щелкни кобылу в нос — она махнёт хвостом!». Эфэкт ад перапісваньня будзе менавіта такі.
Валеры Мазынскі: Можна ня верыць у Бога, але калі ўсур’ёз нехта пытаецца пра яго, ці калі пачынаеш сам усур’ёз пра яго думаць, то лепш згадзіцца, што ён ёсьць. Так і ў гэтым пытаньні. Мне памятная адна прыбалтыйская акцыя, калі ўсе прыбалты выйшлі і ўзяліся за рукі. Розныя людзі выйшлі, відаць: і злодзеі, і паскудныя людзі, і злыя, і ненавісьнікі. Але яны выйшлі на дарогу і ўзяліся за рукі. Зь верталёту іх здымалі, і гэтыя кадры я не магу глядзець без узрушэньня. Я лічу, што мы ніколі ня возьмемся за рукі, калі глядзець прагматычна. Але так хочацца... І вось перапісваньне Бібліі — гэта спроба ўзяцца за рукі. Спроба, у якую я ня веру розумам. А ў душы так хочацца, каб гэта адбылося!
_____________________________________
— Уладзімер, як бачым, стаўленьне да вашай акцыі неадназначнае. Ёсьць прыхільнікі, ёсьць і скептыкі. Але ёсьць і яшчэ адна праблема: існуе некалькі перакладаў Бібліі. Пераклад, зацьверджаны Беларускай праваслаўнай царквой. Пераклад таго ж Васіля Сёмухі, пераклад Анатоля Клышкі, пераклад Янкі Станкевіча... Які тэкст абраны для перапісваньня?
— Мы на гэта глядзім плюралістычна. Можа быць выкарыстаны любы пераклад Бібліі на беларускую мову. Каму які падабаецца.
— Зноў жа прыгадаю радкі Багдановіча: «Ўжо хутка пройдзе ноч, і першая гвязда / благаславіць канец прыгожага труда». Калі плянуецца закончыць працу, і дзе вам бачыцца месцазнаходжаньне рукапіснай Бібліі ХХІ стагодзьдзя?
— У 2017 годзе споўніцца 500 гадоў, як Скарына надрукаваў Псалтыр. Гэта ўнікальная дата. Магчыма, варта арыентавацца на яе. Другая дата — 100-годзьдзе БНР у 2018 годзе. Пра месцазнаходжаньне гаварыць яшчэ рана. Але ўжо сёньня ёсьць цікавыя прапановы. Скажам, паэт і кіраўнік агенцыі Белапан Алесь Ліпай думае адрэстаўраваць свой старажытны куфар для гэтай Бібліі. Магчыма, у будучай дэмакратычнай Беларусі яна зойме пачэснае месца ў музэі. Час пакажа. Галоўнае, каб справа рухалася.