Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самагубства Казака дагэтуль не расьсьледаванае


«Разбор па факце самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака працягваецца. Працягласьць яго абумоўленая неабходнасьцю правядзеньня значнай колькасьці экспэртных дасьледаваньняў», — паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў Сьледчым камітэце Беларусі.

Гэтым расьсьледаваньнем займаецца група супрацоўнікаў Сьледчага камітэту і Генэральнай пракуратуры.

«Свабода» першай напісала пра тое, што падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака знайшлі забітым у лесе. Пра гэта паведамілі сябры каапэратыву індывідуальных забудоўшчыкаў «Пэйзаж» непадалёк ад Ждановічаў.

9 лістапада 2012 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава. Гэта адбылося ў адзін дзень з нарадай, на якой абмяркоўвалася дзейнасьць КДБ.

Па выніках нарады дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Сьледчага камітэту паставілі шэраг пытаньняў, у тым ліку адносна самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.

47-гадовы Аляксандар Казак быў супрацоўнікам УКДБ па Менску і Менскай вобласьці, начальнікам Менскага міжрайаддзелу. Спачатку інфармацыю пра яго самагубства не пацьвярджалі ні ў КДБ, ні ў Сьледчым камітэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG