Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ абвяргае інфармацыю пра забойства палкоўніка Казака


Інфармацыю пра забойства палкоўніка КДБ Казака кіраўнік прэсавай службы гэтага ведамства Аляксандар Антановіч назваў «чарговым ілжывым правакацыйным укідам».

«Камэнтаваць ня бачу сэнсу», — дадаў Антановіч у інтэрвію БелаПАН.

Ніякай крымінальнай справы па факце забойства палкоўніка КДБ у Сьледчым камітэце няма, сказаў БелаПАН начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Павал Траулька.

Раней у інтэрнэце зьявіліся паведамленьні, што былы начальнік упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці Ігар Кузьняцоў скончыў жыцьцё самагубствам. КДБ абверг гэтую інфармацыю.

Пазьней зьявілася інфармацыя, што ў Менску забілі палкоўніка КДБ Казака, які адказваў за эканамічны напрамак, што Казак жыў у двухузроўневай кватэры ў элітным мікрараёне за Нацыянальнай бібліятэкай, што ў яго таксама быў катэдж у Бараўлянах коштам у 1,5 мільёна даляраў.

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG