Экспэрты гэтай арганізацыі хочуць даведацца пра тое, што зрабіла беларуская ўлада ў адказ на крытычныя заўвагі, якія былі выкладзеныя ў канчатковай справаздачы місіі, што працавала ў Беларусі падчас леташніх выбараў.
У складзе дэлегацыі — дзьве супрацоўніцы Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека. Тацьцяна Багусевіч — старшая дарадчыца, Лусінэ Бадалян — дарадчыца. Традыцыйна супрацоўнікі Бюро не камэнтуюць сытуацыю. І толькі прэсавы сакратар Бюро Томас Раймэр напярэдадні візыту заявіў:
«Наша праца — прапаноўваць захады, якія дапамогуць зрабіць выбарчую сыстэму лепшай. Таму і ў Беларусі мы будзем рабіць сваю справу — прапаноўваць нашу дапамогу».
«Свабодзе» стала вядома, што ў сьпісе БДІПЧ — 25 рэкамэндацыяў. Іх абмеркаваньне пачалося сёньня на сустрэчы міжнародных экспэртаў з кіраўніцтвам ЦВК. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік пасьля заканчэньня перамоваў сказаў: пажаданьні Бюро можна падзяліць на тры групы:
«Некаторыя прапановы магчыма рэалізаваць ужо нават сёньня. Яны не патрабуюць унясеньня зьмяненьняў у выбарчае заканадаўства. Дастаткова толькі больш дасканала выконваць усе выбарчыя працэдуры і палепшыць правапрымяняльную практыку. Другія — могуць быць рэалізаваныя часткова. Ну, а некаторыя, якія патрабуюць зьмяненьня Канстытуцыі, — іх не рэалізуеш».
Незалежныя экспэрты, знаёмыя з рэкамэндацыямі БДІПЧ, на першы плян вылучаюць працэдуру падліку галасоў. Галоўная прапанова Бюро — пры падліку галасоў неабходна паказваць кожны бюлетэнь назіральнікам. Мікалай Лазавік пацьвярджае: пра гэта сёньня вялася дыскусія:
«У гэтым напрамку мы будзем працаваць. Мы самі заўважаем, што нават тыя рэкамэндацыі, якія дае Цэнтральная камісія, ня ў поўнай меры на некаторых участках выконваюцца. Таму тут у першую чаргу трэба ўдасканальваць правапрымяняльную практыку. Каб насамрэч назіральнікі мелі рэальную магчымасьць назіраць за працэсам падліку галасоў».
Экспэрты БДІПЧ захацелі паслухаць думкі і грамадзянскай супольнасьці. Яны запрасілі на сустрэчу праваабаронцаў Уладзімера Лабковіча, Гары Паганяйлу, намесьніка кіраўніка БАЖ Андрэя Бастунца. Спадар Паганяйла кажа, што замежных экспэртаў найперш цікавілі меркаваньні наконт магчымасьці карэктаваньня дзейнага выбарчага заканадаўства:
«Я казаў, што трэба зьмяняць тую частку заканадаўства, якая непасрэдна тычыцца фармаваньня выбарчых камісіяў. Найперш зрабіць так, каб у гэтых камісіях зайшлі сваё месца ўсе партыі, у тым ліку і апазыцыйныя, якія ўдзельнічаюць у выбарчым працэсе. Каб гэтыя гарантыі былі непасрэдна „забітыя“ ў законе».
Мікалай Лазавік таксама сказаў «Свабодзе», што напрыканцы сустрэчы з дэлегацыяй БДІПЧ кіраўніцтва ЦВК заявіла пра гатоўнасьць да далейшага дыялёгу:
«Але ж нам даволі цяжка трапіць у офіс БДІПЧ АБСЭ нават у Варшаву. Усе суразмоўцы з нашага боку — неўязныя ў краіны Эўразьвязу. Так што тут ёсьць пэўныя цяжкасьці. Я нават перадаў прадстаўнікам Бюро сьпіс усіх неўязных беларускіх грамадзянаў. Тых людзей, якія ўнесеныя ў чорны сьпіс і ня маюць права ўезду на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу».
Беларускія ўлады звычайна абвінавачваюць місіі БДІПЧ у палітызаванасьці і дваістых стандартах. У сваю чаргу, экспэрты Бюро не прызналі ніводныя беларускія выбары пасьля першых прэзыдэнцкіх у 1994 годзе свабоднымі і дэмакратычнымі.