Праца мужа на Радыё Свабода патрабуе пераезду зь Нью Джэрзі ў Мюнхен, а пасьля ў Прагу.
«У Вашых успамінах дакладна і дэтальна адлюстраваны дух таго часу, у якім жыла і я», — кажа Яна Оўтратава, заснавальніца Праскай міжнароднай жаночай сеткі, жонка былога чэскага сэнатара.
«Гэтая кніга — гэта жывая гісторыя... Вас чакае незвычайнае падарожжа. Зашпіліце рамяні бясьпекі», — піша ў прадмове да кнігі цяперашні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
«Захапляльныя падарожжы ў далёкія краіны — мара майго дзяцінства, праведзенага на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША — зрабіліся рэальнасьцю, калі я выйшла замуж за Вячку Станкевіча і мы пад канец Халоднай вайны перабраліся ў Эўропу. Нашы часам небясьпечныя прыгоды я і апісала ў сваёй кнізе», — кажа Джоан Станкевіч.