Яго надрукавалі на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі. Аднак прэзыдэнцкі ўказ — гэта толькі канстатацыя таго, што адбылося.
Бо ініцыятыва скасаваньня праекту ідзе не зь Беларусі, а з Аману. Менавіта там летам 2012 году паставілі крыж на гэтай задуме, палічыўшы яе нерэнтабэльнай. Бізнэсоўцы з Аману вырашылі, што кідаць на вецер 150 мільёнаў даляраў (на такую суму ацэньваецца праект) немэтазгодна.
Беларускі бок, падобна, чакаў, што аманцы «адумаюцца». Але так і не дачакаўся. Будынак другой клінічнай бальніцы па вуліцы Янкі Купалы, які вызвалілі спэцыяльна для гэтага праекту, ужо два гады стаіць пусты. Гледзячы на яго, і ў жыхароў сталіцы і ў гасьцей узьнікае пытаньне, чаму ў самым цэнтры гораду пустуе такое вялікае памяшканьне?
Выдзяленьне аманскім бізнэсоўцам вялікага памеру зямлі ў самым цэнтры сталіцы, выставачнага павільёну «БелЭкспа», другой гарадзкой клінічнай бальніцы і іншых будынкаў усяго за 10 мільёнаў даляраў выклікала непаразуменьне. Да таго ж усё гэта аддавалася без тэндэру і аўкцыёну, на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі.
Журналіст Сьвятлана Калінкіна два гады таму надрукавала вялікі артыкул пра гэта. Сёньня яна адзначае:
«Мне здаецца, што падобныя зьдзелкі — сьведчаньне таго, што ёсьць шэраг зьдзелак, за якімі праходзяць розныя дадатковыя дамоўленасьці.
Я не выключаю, што ў тым ліку і фінансавыя, якія закранаюць самых высокіх асобаў у нашай краіне.
Адмова Амана, мне здаецца, ёсьць сьведчаньне і таго, што сёньня нават арабскі сьвет гатовы працаваць адкрыта. Ён хоча, каб ніякіх таямніц у зьдзелках не было. Легалізацыя грошай у Эўропе — гэта вельмі важны напрамак для арабскага сьвету, і для Аману ў тым ліку. Але гэта павінны быць сапраўды чыстыя, сапраўды рэнтабэльныя зьдзелкі, па якіх ня будзе ніякіх пытаньняў ні ў адной краіне сьвету».
Эканаміст Сяргей Чалы сёньня расказаў карэспандэнту Свабоды, што сума 10 мільёнаў даляраў за вялікі кавалак зямлі ў самым цэнтру Менску падчас абвяшчэньня зьдзелкі паказалася яму падазрона малой:
«Таму я зрабіў наступнае. Падлічыў па карце плошчу ўчастка. Затым зайшоў на сайт Нацыянальнага кадастравага агенцтва. І наўмысна ўзяў самы мінімальны кошт, каб пагрэшнасьць была на карысьць улады. Атрымалася, што гэты ўчастак павінен быў каштаваць каля 30 мільёнаў даляраў нават па кадастравых коштах.
А ў зямельным кодэксе Беларусі ёсьць цікавы пункт — нельга прадаваць зямлю замежнаму інвэстару на конкурсе альбо аўкцыёне ніжэй за кадастравыя кошты. Таму і было рашэньне прэзыдэнта выдзеліць гэты ўчастак без конкурсу. І гэта вельмі дзіўна, калі ў самым цэнтры сталіцы прадаюць зямлю як мінімум утрая таньней. Так што тут нельга выключаць і карупцыйны складнік».
Сяргей Чалы згадвае: у комплекс, які хацелі падбудаваць за грошы аманскіх інвэстараў, уваходзіў і пяцізоркавы гатэль. Меркавалася, што яго пасьпеюць узьвесьці да хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году:
«Потым стала зразумела, што да гэтага мерапрыемства не пасьпяваюць. А пасьля асаблівы сэнс гэтай будоўлі наагул прапаў».
Эканаміст выказаў карэспандэнту Свабоды ўласную вэрсію, паводле якой, у гэтай справе нельга казаць толькі пра натуральную хаду падзеяў пасьля таго, як Аман адмовіўся ад зьдзелкі:
«Наколькі я разумею з гэтага сьвежага ўказу Аляксандра Лукашэнкі, сума 10 мільёнаў даляраў, якую аманцы ўжо выплацілі за зямлю, не вяртаецца Дзяржаўнаму рэзэрвоваму фонду Амана. Гэта фактычна чысты прыбытак у казіно. І таму цалкам магчыма, што з нашага боку гэта была такая хітрая зьдзелка — прадаць участак ніжэй за кадастравыя кошты. Інакш яго магчыма ніхто і не купіў бы. А тут вось праз такую нескладаную схему атрымалі грошы ні за што».
Пачуўшы такія словы, пытаюся Сяргея Чалага: хіба ж такія паводзіны беларускага боку не падрываюць рэпутацыю Беларусі для замежных інвэстараў?
У адказ чую:
«Мне здаецца, у нас такая рэпутацыя, што на яе ўжо цяжка паўплываць у горшы бок. Дзеяньні, якія зьвязаныя з „Камунаркай“, „Спартаком“, Бабруйскім камбінатам хлебабулачных вырабаў, кажуць самі за сябе. Такое адчуваньне, што нашы ўлады канчаткова перасталі верыць у тое, што гэты імідж можна выправіць».