Біскуп Уладыслаў Блін ня раз сустракаўся з папам рымскім Бэнэдыктам ХVІ, быў зь ім знаёмы, яшчэ калі цяперашні пантыфік быў кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам. Аднак адстаўка Ўладыслава Бліна ніяк не зьвязаная з адстаўкай папы рымскага, паведаміў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі кс. Юры Санько:
«Апошнім часам ён шмат хварэў і праводзіў шмат часу ў шпіталі, таму і прыняў такое рашэньне. Каб дыяцэзія магла жыць, то біскуп павінен пайсьці ў адстаўку. Словам — гэта нармальна. Я думаю, што калі б нехта зь іншых біскупаў пайшоў у адстаўку, то не было б такога рэзанансу. Бо гэты біскуп ад самага пачатку будаваў дыяцэзію, а гэта вельмі вялікая праца. Калі ён там распачынаў працу, то гэта было некалькі сьвятароў і некалькі касьцёлаў. А цяпер гэта жывы арганізм, паўнавартасная дыяцэзія, дзе працуюць больш за сотню сьвятароў. Але ніхто ж ня ведаў — за ягонай усьмешкай не было відаць ягонай хваробы».
Паводле афіцыйных паведамленьняў, Уладыслаў Блін цяпер на лячэньні ў ЗША і застанецца там, верагодна, працяглы час. І ўсё ж для вернікаў каталіцкага касьцёлу на Віцебшчыне ягоная адстаўка таксама сталася нечаканай навіной. Грамадзкі актывіст і журналіст з Глыбокага Кастусь Шыталь кажа, што былы пастырскі кіраўнік запомніцца вернікам заўсёднай усьмешкай і добрым настроем,
аўтарытарным стылем кіраваньня, беларусізацыяй набажэнстваў, прэміяй ад Лукашэнкі і ціскам на «палітычна нядобранадзейных» сьвятароў:
«Уладыслаў Блін ня вельмі цікавіўся беларускай культурай і ня вельмі ў ёй разьбіраўся. Вядома, што калі ўлады данесьлі яму, што ў парафіі ў Глыбокім сьвятары ладзяць культурніцкія імпрэзы, то ён нават ціснуў на сьвятароў за гэта. Таму варта сказаць, што падобныя непаразуменьні зь ім здараліся, як, да прыкладу, і інцыдэнт з высылкай сьвятара Барка перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, якому біскуп Блін настойліва „парэкамэндаваў“ выехаць. Ён таксама ціснуў на сьвятароў, якія выказваліся пра грамадзкую сытуацыю ў краіне».
Біскуп Уладыслаў Блін мае беларускія карані, але нарадзіўся ў Польшчы. У Беларусі працуе з 1989 году, віцебскую дыяцэзію ўзначальваў амаль чатырнаццаць гадоў. Пры ім былі закладзеныя традыцыі духоўных фэстываляў, адкрытыя капліцы ў турмах і шпіталях, актывізавалася беларусізацыя каталіцкага касьцёлу на Віцебшчыне, але сам беларускай мовай ён так і не авалодаў. Часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка касьцёльных структураў на Віцебшчыне, кс. Францішак Кісель — беларус паводле сваёй нацыянальнасьці і сутнасьці, гэтак характарызуюць яго вернікі ў сацыяльных сетках інтэрнэту. Кастусь Шыталь працягвае:
«Што тычыцца ксяндза Францішка Кісяля, то ад самага пачатку свайго служэньня ён прамаўляў па-беларуску, усьведамляў сябе беларусам, і на беларускія культурніцкія ініцыятывы ён значна больш адкрыты. Сам Францішак Кісель учора падчас інтэрвію „Каталіцкаму весніку“ сказаў, што не спадзяецца на тое, што будзе прызначаны біскупам. Таму, найхутчэй, будзе прызначаны іншы чалавек».
Як паведамілі ў каталіцкім касьцёле, кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі мае быць прызначаны адмысловым распараджэньнем папы рымскага.

Таму варта сказаць, што падобныя непаразуменьні зь ім здараліся, як, да прыкладу, і інцыдэнт з высылкай сьвятара Барка перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, якому біскуп Блін настойліва „парэкамэндаваў“ выехаць.