"Біскуп Віцебскай эпархіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Ўладзіслаў Блін даў дазвол на пахаваньне ксяндза Ёзаса Булькі каля касьцёла ў вёсцы Мосар. Не на могілках, а каля касьцёла хаваюць сьвятароў, якія маюць асаблівыя заслугі", - паведаміў Інтэрфаксу адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня.
Ён адзначыў, што "разьвітацца з ксяндзом Булькам і памаліцца прыйшлі тысячы вернікаў. У мінулыя суботу і нядзелю кожныя дзьве гадзіны з Глыбокага езьдзіў спэцыяльны аўтобус, які вазіў вернікаў у Мосар".
Плянуецца, што на пахаваньне Булькі ў Мосар прыедуць каталіцкія біскупы зь Беларусі, Літвы і Польшчы.
"Аб 11-й гадзіне уў касьцёле ў Мосары пройдзе адпяваньне ксяндза Булькі, службу адслужыць кардынал Казімір Свёнтэк, пропаведзь прачытае мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч", паведаміў Амяльчэня.
Ксёндз Ёзас Булька памёр 9 студзеня ў адным зь менскіх шпіталёў, пасьля апэрацыі на сэрцы.