Ён сказаў, што нават пацьверджаньне гэтай інфармацыі — ужо камэнтар.
Тое, што гэты грамадзянін Расеі знаходзіцца пад вартай у ізалятары КДБ, карэспандэнту Свабоды пацьвердзіла расейская амбасада ў Беларусі. Дыпляматы ўжо сустрэліся з арыштаваным.
«Супрацоўнікі нашага кансуляту ўжо сустракаліся са спадаром Саракашышам, ідзе праца па забесьпячэньні яго консульскай дапамогай, у гэтай справе ўжо працуе адвакат. Ён арыштаваны ўжо даволі даўно», — сказаў прадстаўнік амбасады Ўладзімер Марчукоў.
Дыплямат кажа, што гаворка ішла пра гаспадарчыя злачынствы паводле часткі 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэксу.
«Наколькі я разумею, гэта нейкія злоўжываньні пры нейкіх гаспадарчых справах», — адзначыў Марчукоў.
Супрацоўнікі санаторыя паведамілі карэспандэнту Свабоды, што Саракашыш накіраваўся ў камандзіроўку ў Менск яшчэ ў сьнежні і з таго часу пра яго больш нічога ня чулі. Але шукаць яго трэба ў Менску.
Паводле неафіцыйных крыніцаў, затрыманыя яшчэ і намесьнікі Георгія Саракашыша.
Днямі стала вядома, што на пасаду дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы ўжо заступіў Уладзімер Рыжанкоў.
Санаторый «Беларусь» у Сочы адносіцца да гаспадаркі кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якое ўзначаліў Віктар Шэйман.