Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар санаторыя «Беларусь» і ягоныя намесьнікі — у «Амэрыканцы»


СІЗА КДБ
СІЗА КДБ
Пра гэта «Народная воля» даведалася ў пасольстве Расеі ў Беларусі. Паводле газэты, дыпляматычнай місіі паведамілі з афіцыйнай установы ў Беларусі, што грамадзяне Расеі, якія прапісаныя ў Сочы, знаходзяцца пад вартай у ізалятары КДБ.

«Мы накіравалі ноту ў МЗС Беларусі і папрасілі арганізаваць сустрэчу з арыштаванымі. Была размова нашых супрацоўнікаў з прадстаўнікамі Генэральнай пракуратуры Беларусі наконт гэтага. Будзем спадзявацца, што сустрэча адбудзецца неўзабаве», — паведаміў дарадца амбасадара Расеі ў Беларусі Ўладзімер Марчук.

Больш за два тыдні таму былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгі Саракашыш і два ягоныя намесьнікі (адзін зь іх — Аляксандар Кізім) былі выкліканыя ў Менск, і з таго часу зьвестак пра іх не было. Яшчэ 20 лютага ў КДБ адмаўлялі, што Саракашыш з намесьнікамі арыштаваныя і знаходзяцца ў «Амэрыканцы».

Днямі стала вядома, што на пасаду дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы ўжо заступіў Уладзімер Рыжанкоў.

Раней Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў былое кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якому падпарадкаваны санаторый, у службовых злоўжываньнях і прызначыў кіраваць справамі свайго дарадцу Віктара Шэймана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG