Гэта выклікае занепакоенасьць праваабаронцаў, якія патрабуюць захаваньня ўсіх працэсуальных гарантыяў для арыштаванага і галоснасьці ў ягонай справе.
Паводле сваякоў Гайдукова, органы сьледзтва дапускалі грубыя парушэньні яго правоў. Яму неаднаразова адмаўлялі ў доступе да адваката, а сваякам не давалі інфармацыі пра месца ўтрыманьня абвінавачанага. Таксама з адваката ўзятая падпіска аб неразгалошваньні зьвестак сьледзтва.
«У выніку адвакат пазбаўляецца магчымасьці прадстаўляць грамадзкасьці інфармацыю пра сутнасьць прад’яўленых падабароннаму абвінавачваньняў, пра магчымыя працэсуальныя парушэньні, якія закранаюць правы падабаронных, пра іх стан здароўя і іншыя падобныя зьвесткі», — адзначаецца ў адмысловай заяве Беларускага Хэльсынскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна».
Праваабаронцы заклікаюць пакараць асобаў, якія вінаватыя ў парушэньнях. А таксама інфармаваць грамадзкасьць пра хаду расьсьледаваньня.
Гайдукоў утрымлiваецца пад вартай у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў здрадзе дзяржаве праз агентурную дзейнасьць. 23-гадовага апэратара наваполацкага «Нафтану» затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, як паведамляецца — падчас закладкі тайніка зь зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы. Сябры і знаёмыя Гайдукова лічаць гэтае абвінавачаньне абсурдным і тлумачаць ціск з боку КДБ спробамі запалохаць моладзевых актывістаў. Прадстаўнікі незалежных арганізацый, праваабаронцы прынялі рашэньне лічыць Андрэя Гайдукова палітвязьнем.