Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полудня судзяць пры зачыненых дзьвярах


Яўген Полудзень, фота СТВ
Яўген Полудзень, фота СТВ

У судзе над былым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем працягваецца допыт сьведак. «Калі скончыцца судовае сьледзтва, пакуль сказаць складана», — паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў Вярхоўным Судзе.

«Працэс закрыты. Але, магчыма, мы агучым выніковую частку альбо правядзем невялікі брыфінг. Яшчэ ня думалі пра гэта», — сказала прэсавы сакратар Марына Лапо.

Хто выкліканы ў якасьці сьведак, у прэс-службе не паведамілі.

Яўгена Полудня, які за год да арышту вызначыўся актыўным удзелам у разгоне Плошчы, судзяць паводле абвінавачаньня ў службовых злоўжываньнях. Яго справу 14 студзеня пачала разглядаць вайсковая калегія Вярхоўнага суду. Вайсковая калегія Вярхоўнага суду яшчэ ў канцы мінулага году зачыніла працэс для журналістаў і публікі.

Як паведаміла пракуратура Беларусі, былога міліцыянта абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: злоўжываньне ўладай і перавышэньне ўлады. Сьледзтва мяркуе, што Полудзень сыстэматычна і працяглы час атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасьці й грашовыя сродкі. Аднак памер гэтых «паднашэньняў» застаецца невядомым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG