Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лядовы палац у Шклове скончыліся грошы


На лядовы палац у Шклове скончыліся грошы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:30 0:00
Наўпроставы лінк

На лядовы палац у Шклове скончыліся грошы

Амаль тры гады ўзводзяць у Шклове лядовы палац. За гэты час будаўнікі пасьпелі наўбіваць на беразе Дняпра паляў і зрабіць пяском падсыпку. На гэтым будоўля і спынілася.

У першыя два гады скончыць яе перашкодзіў крызіс, які абясцэніў выдзеленыя сродкі. Летась арэну не дабудавалі, бо фінансаваньне пайшло на іншы лядовы палац – у Горках, якія аўральна рыхтавалі да "Дажынак".

Цяпер шклоўскі даўгабуд глядзіць на мост, які ўрачыста адкрываў летась Аляксандар Лукашэнка, лесам паляў. Каб прысьпешыць узьвядзеньне лядовага палаца, актыўная моладзь Шклова пачала зьбіраць подпісы пад зваротам да ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG