«Інтэрфакс» паведамляе, што з партыі выключаны кіраўнік Кіеўскай гарадзкой арганізацыі, які ў суботу паведаміў аб выключэньні Юшчанкі.
Крыніцы ў партыі інфармуюць аб прыпыненьні дзейнасьці Кіеўскай гарадзкой арганізацыі да правядзеньня перарэгістрацыі і правядзеньня справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі ў сакавіку сёлета.
Крыніцы ў партыі інфармуюць аб прыпыненьні дзейнасьці Кіеўскай гарадзкой арганізацыі да правядзеньня перарэгістрацыі і правядзеньня справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі ў сакавіку сёлета.
Аб тым, што Юшчанка выключаны з партыі, 9 лютага паведаміў Сяргей Бандарчук. Паводле ягоных словаў, Юшчанка выключаны за «здраду праграмным мэтам» і «незаконную ўзурпацыю кіраўніцтва партыяй». «Наша Украіна» існуе з 2005 году. Яна зьявілася як аб'яднаньне прыхільнікаў Юшчанкі, які займаў на той момант пасаду прэзыдэнта.