Разам са сваімі паплечнікамі Маратам Гаравым і Ўладзімерам Раманоўскім яна хацела даведацца, калі будуць зьнесеныя тры будынкі «Бульбаш-Холу» на тэрыторыі ахоўнай гісторыка-культурнай зоны Курапатаў.
«Міністр ня змог даць дакладнага адказу, спаслаўся на тое, што Міністэрства культуры чакае пляну на зацьверджаньне ад Менскага аблвыканкаму. Туды мы, дарэчы, таксама пойдзем 13 лютага, каб дамагчыся ўключэньня сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі па грамадзкім абмеркаваньні. Цяпер, нягледзячы на тое, што будаўніцтва „Бульбаш-Холу“ спыненае, у прылеглым да яго будынку адчынілася СТА, якая працуе», — сказала Ганна Шапуцька карэспандэнту Свабоды.
«Гэта парушэньне, таму што ў ахоўнай культурна-гістарычнай зоне ня могуць узводзіцца і дзейнічаць аніякія збудаваньні, якія ня маюць дачыненьня да мэмарыялу. Міністар культуры Сьвятлоў быў вельмі зьдзіўлены, што, паводле статыстыкі, толькі 2 чалавек з сотні ведаюць пра Курапаты, таму, магчыма, нашая сустрэча трохі паўплывае на тое, каб Міністэрства культуры зацікавілася папулярызацыяй ведаў пра гэты сымбаль сталінскіх рэпрэсіяў», — дадала Шапуцька.
Напярэдадні карэспандэнт Свабоды наведаў «Бульбаш-Хол». Дамы стаяць. Там няма ні будаўнікоў, ні вартаўнікоў.
Частка «Бульбаш-Холу» пойдзе пад бульдозэр
Чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» мусяць быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.
Менскі райвыканкам прыняў пастанову аб распрацоўцы праекту дэталёвага плянаваньня тэрыторыі ў раёне ўрочышча Курапаты. У выніку будуць удакладнены межы ахоўных зонаў Курапатаў і тэрыторыя забудовы каля ўрочышча. Такім чынам, павінен вырашыцца і лёс забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол». Некаторыя адмыслоўцы лічаць, што гэты комплекс неабходна дэмантаваць.
Парушэньне межаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Курапаты» пры будаўніцтве забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» было выяўлена яшчэ ў лістападзе мінулага году. З таго часу будаўніцтва прыпыненае, кажуць ахоўнікі новабудоўлі:
Даведка Свабоды:
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты знайшлі парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 групавых пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, пастаўленыя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.
View Курапаты in a larger map