Сярод іх — дзяржаўны скарб Зімбабвэ (засталося 200 даляраў), валютны рахунак непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі (40 тыс. даляраў), самы нізкі заробак у месяц (адзін даляр, Індыя), аб’ём імпарту прадметаў раскошы ў КНДР (больш як паўмільярда даляраў). На пятым месцы — афіцыйная лічба беспрацоўя ў Беларусі.
0,5% склаў узровень беспрацоўя ў Беларусі на канец 2012 году па афіцыйнай вэрсіі Белстату, — піша інтэрнэт выданьне. Апошнія пяць гадоў, нягледзячы на усясьветны крызіс 2008-2009 гадоў і ўнутраны фінансавы крызіс 2011 году, калі гадавая інфляцыя перавысіла 100%, узровень зарэгістраванага беспрацоўя заставаўся ніжэйшы за 1% і, больш за тое, пачаў зьніжацца.
Улады краіны не зьбіраюцца спыняцца на дасягнутым і маюць намер зьвесьці беспрацоўе да нуля, заявіў Аляксандар Лукашэнка. Усе магчымасьці для гэтага ў краіны ёсьць, сьцьвярджае ён. «Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы. Праз нас штогод праяжджаюць мільёны замежнікаў. Вазьмі і зрабі ім паслугу: машыну памый, ягаду прадавай, яблыкі і іншае. Дапусьцім, ты ня можаш адкрыць бізнэс — для гэтага патрэбныя мазгі, але ідзі да бізнэсоўцаў і працуй», — цытуе «Слон» Лукашэнку.
На самай справе да беспрацоўных у краіне на канец 2011 году можна было аднесьці 24% эканамічна актыўнага насельніцтва, гэта значыць у 40 разоў больш за афіцыйную лічбу, паведаміў Gallup. Беларусь не карыстаецца мэтодыкай МАП, якая прадугледжвае ўлік як афіцыйна беспрацоўных, так і тых, хто знаходзіцца ў пошуках працы. Нізкія афіцыйныя лічбы не адлюстроўваюць рэальнасьці, адзначае англамоўны партал Belarus Digest. Працэс рэгістрацыі беспрацоўных вельмі складаны і патрабуе ад іх займацца «грамадзкім працамі», каб атрымліваць сьціплую дапамогу (цяпер $12-38 у месяц). У адрозьненьне ад афіцыйных статслужбаў, Gallup улічваў у сваіх падліках беларусаў, якія працуюць няпоўны працоўны дзень і хацелі б знайсьці больш паўнавартасную працу. Увогуле, Белстату ёсць чаго саромецца, — піша расейскае інтэрнэт-выданьне.