Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў як культурная сталіца: «Мовы будзе дастаткова»


Білборд у падтрымку беларускай мовы ў Магілёве, 7 студзеня 2013 году.
Білборд у падтрымку беларускай мовы ў Магілёве, 7 студзеня 2013 году.

Магілёў набыў статус культурнай сталіцы Беларусі 2013 году. Зь 2010 году, калі пачалася акцыя «Культурная сталіца Беларусі», ёю аб’яўляліся Полацак (2010 год), Гомель (2011), Нясьвіж (2012).

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка атрымаў сэртыфікат і памятны знак «Культурнай сталіцы Беларусі» 2013 года ад міністра культуры Барыса Сьвятлова.

Такім чынам Магілёў набыў статус культурнай сталіцы Беларусі 2013 году. Зь 2010 году, калі пачалася акцыя «Культурная сталіца Беларусі», ёю аб’яўляліся Полацак (2010 год), Гомель (2011), Нясьвіж (2012).

Магілёўскія ўлады цягам 2013 году плянуюць правесьці звыш 3.000 культурных мерапрыемстваў.

Рэдактар Магілёўскага гарадзкога цэнтру культуры Алёна Беланожка пракамэнтавала ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Хочацца верыць, што хто з-пад палкі, хто за грошы, а хто проста па-валянтэрску, але ўсё-ткі магіляўчане больш актыўна ўключацца ў культурнае і грамадзкае жыцьцё. Чакаецца шмат фэстываляў: „Магутны Божа“, „Залаты Шлягер“, „Зорная Россып“ і іншыя. Гэта выдатны шанец для саміх сябе пахадзіць на розныя творчыя сустрэчы зь цікавым народам, які панапрыедзе. Заплянаваныя таксама „Анімаёўка“ й фэстываль вулічнай культуры. Карацей, калі каротка — будзе многа працы, трэба добра сябе зарэкамендаваць... і пастарацца на вуліцах не пляваць на тратуары. Ўсё-ткі мы — культурная сталіца».

Алёна Беланожка перакананая, што статус культурнай сталіцы для горада — найперш магчымасьць атрымаць сродкі зь дзяржаўнага бюджэту:

«Калі ідзе барацьба за статус культурнай сталіцы — гэта, перш за ўсё, барацьба за дзяржаўнае фінансаваньне праектаў у розных сфэрах, а па-другое, барацьба за турыста, які прыедзе сюды са сваімі грашыма. І задача нумар адзін — пастарацца турыста не расчараваць і зрабіць так, каб ён свае грошы не павёз дадому».

На пытаньне Радыё Свабода, ці плянуюцца мерапрыемствы на пашырэньне беларускай мовы, Беланожка адказала:

«Яно ж усё ідзе ў камплекце. Мы ня можам сказаць: вось тут мерапрыемства асобнае на мове і для мовы. Магілёў — беларускі горад, таму і паказваем яго ў кантэксьце і беларускай культуры, і сусьветнай. Так што мовы будзе дастаткова».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG