Такім чынам пракуратура прапануе змагацца з кантрабандыстамі, а таксама тымі, хто працуе нелегальна і ня плаціць падаткаў.
«Напрыклад, пры наведваньні паліклінікі чалавек павінен будзе паказаць страхавы поліс. Прапануецца таксама ўвесьці дыфэрэнцыяваную плату за дзіцячы сад», — цытуе пракурора вобласьці Віктара Марозава «Вячэрні Гродна».
Газэта паведамляе, што цяпер на тэрыторыі вобласьці выяўлена 18 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, якія нідзе афіцыйна не працуюць, ня плацяць падаткаў, але пры гэтым «езьдзяць на дарагіх машынах, маюць дарагія катэджы або зьяўляюцца ўласьнікамі некалькіх кватэр».
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў ініцыятыву пракурора Марозава лічыць неадпаведнай артыкулу 45 Асноўнага закону, які гарантуе ўсім грамадзянам бясплатную мэдыцыну. Супярэчаць ініцыятывы пракурора і іншым палажэньням Канстытуцыі, перакананы юрыст:
«Такая ініцыятыва супярэчыць палажэньням Канстытуцыі аб роўнасьці грамадзян ва ўсіх сфэрах жыцьця, забароне дыскрымінацыі, а таксама дзейнаму грамадзянскаму і працоўнаму заканадаўству. Грамадзяне маюць поўнае права зарабляць грошы ў іншых краінах, гэтым яны нічога не парушаюць перад нашай дзяржавай і не павінны зазнаваць ніякіх дыскрымінацыйных абмежаваньняў».
Спадар Пастухоў лічыць гэтую ініцыятыву нічым іншым, як самаўпраўствам пракуратуры, і выказвае боязь, што іншыя дзяржаўныя органы могуць яе падхапіць. Зь іншага боку, дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя ўжо цяпер за шэраг паслуг патрабуюць грошы, што парушае Канстытуцыю, таксама як і нядаўнія прапановы віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка ўвесьці аплату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведваньне паліклінік і дыфэрэнцыяваную аплату паслуг дзіцячых садкоў.
Гарадзенец Андрэй, які раней зарабляў на тым, што вазіў мікрааўтобусам беларускіх турыстаў у Варшаўскі і Віленскі аэрапорты, мае сваю ацэнку ініцыятывы пракурора Марозава:
«Калі пракуратура хоча зрабіць платнай ахову здароўя для такіх людзей, то хай дадуць ім цалкам зялёнае сьвятло: працаваць, вазіць што хочаш, езьдзіць ня раз на 8 дзён, а паўнавартасна. Калі людзям не перашкаджаць працаваць, то яны заробяць столькі, што пацягнуць і платную мэдыцыну, і платную адукацыю».
Людзі езьдзяць на заробкі ў Польшчу і Літву ад таго, што дома ня могуць зарабіць грошай, кажа Андрэй. Сам ён два гады пасьля ВНУ працаваў настаўнікам у школе за 100 даляраў у месяц, пазьней пакінуў гэтую працу і мог зарабіць столькі ж за адну паездку. Цяпер, калі ўлады ўвялі абмежаваньне на колькасьць выездаў адной машынай — 1 раз на 8 дзён, — і гэты бізнэс перастаў быць прыбытковым.
«Многія прафэсіі ў Беларусі цяпер не запатрабаваныя. Плацяць капейкі, бізнэс у нас не разьвіваецца, у нас няма як маладым стаць на ногі, зарабіць на жытло. А там, у прынцыпе, уклаўшы сваё здароўе, можна зарабіць неблагія грошы. Цяпер жа дзяржава зрабіла ўсё, каб на заробкі ўсё меней і меней выгадна было езьдзіць. Зараз там зарабляюць хіба толькі тыя, хто возіць кантрабанду», — кажа Андрэй.