Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладэчанцы напісалі ліст Алесю Бяляцкаму


Валер Каліноўскі падпісвае кнігу наведнікам прэзэнтацыі
Валер Каліноўскі падпісвае кнігу наведнікам прэзэнтацыі

У Маладэчне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Аўтар кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі й актывіст «Вясны» Зьміцер Салаўёў апавялі пра справу Алеся Бяляцкага і кнігу пра яго, якая нядаўна выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Актывісты дэмакратычных арганізацыяў цікавіліся дэталямі перасьледу Алеся, умовамі ягонага ўтрыманьня ў турмах, жадалі яму свабоды.

«Алесь не прызнае сябе вінаватым. Спадзявацца, што яго выпусьцяць паводле закону, напрыклад, па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, не выпадае. Тут будзе толькі палітычнае рашэньне, пэрсанальна ад Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў сярод іншага Зьміцер Салаўёў.

Актывісты Маладэчна разам напісалі ліст з пажаданьнямі Алесю, які сёньня аднёс на пошту мясцовы актывіст «Вясны» Алесь Капуцкі.

19 студзеня ўвечары прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага» пройдзе ў Смаргоні, 20 студзеня а 12-й — у Горадні.
Валер Каліноўскі і Зьміцер Салаўёў
Валер Каліноўскі і Зьміцер Салаўёў
Алесь Капуцкі зь лістом
Алесь Капуцкі зь лістом
Лісты Алеся з турмы
Лісты Алеся з турмы
Ліст маладэчанцаў Алесю
Ліст маладэчанцаў Алесю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG