Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ні да кога, ні да чога, нікому, нічому; ні ў якага, ніякаму


Юрась Бушлякоў, Менск

Як будзе па-беларуску правільна: не зьвяртаўся ні да каго ці ні да кога, не пакінулі ніякíх шанцаў або нія´ кіх шанцаў? Гаворка – пра націск у формах адмоўных займеньнікаў ніхто, нішто й ніякі. Словы ніхто й нішто ў родным і давальным склонах маюць націскныя склады ко- й чо-: нікога ня бачыў, ні ў кога нічога ня браў, ні да кога не заходзіў, ні на кога не крыўдаваў, нікому не казаў, нічому ня верыў. Памятайма, што ў выпадках, калі займеньнік разьдзелены прыназоўнікам, месца націску ніколі не зьмяняецца: як нікога, так і ні ў кога, ні ад кога, як нічога, так і ні да чога.

І яшчэ крыху пра займеньнік ніякі. Гэтае слова мае заўсёдны націск на я: не прычыніў нія´ кага клопату, нія´ кім спосабам не дапамог, ня меў нія´ кіх ілюзіяў, ні ў я´ кага чалавека не спытаўся. Ведаем таксама беларускую фразэму безь нічога ніякага. Можам, прыкладам, пачуць, што нехта зрабіў нешта безь нічога ніякага – значыць, бяз дай прычыны, раптам, неўспадзеўкі.

Пры канцы тэмы, як звычайна, паўтараем – запамінаем нарматыўныя формы займеньнікаў ніхто, нішто й ніякі. Гаворым па-беларуску: ні на кога не забыліся, нічога ні з кога не патрабавалі, ні ад чога не залежалі, ніякай работы не баяліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG