Адмыслоўцы з Докшыцкай міжзанальнай экалягічнай лябараторыі высьветлілі, што самага небясьпечнага – прадуктаў нафтаперапрацоўкі – у вадзе няма. Яны сьцьвярджаюць, што забруджваньне рэчкі выкліканае вялікімі дажджамі, якія змылі з балотаў застаялую ваду, ды падкрэсьліваюць, што ўпершыню сутыкаюцца з такой экалягічнай праблемай.
Мэдыкі зь Віцебскае абласное санітарнае службы таксама сьцьвярджаюць, што не назіралі нічога падобнага, і пакуль нічога пэўнага ня могуць сказаць пра тое, наколькі забруджваньне вадаёмаў балотнымі распадкамі небясьпечнае дзеля чалавека.