(Сьвірко: ) “Зараз у Менску 15:20. Шэсьце апазыцыі ў Менску дасягнула кульмінацыі. Я бачу міністра ўнутраных справаў Навумава, які стаіць на чале калёны і рухаецца па вуліцы Ерасулімскай праз новы мост праз Сьвіслач да гатэлю Беларусь. Далей, верагодна, шэсьце пойдзе па вуліцы Варвашэні. Навумаў вядзе перамовы з дэманстрантамі. Побач зь ім Алесь Бяляцкі.
Навумаў яшчэ на пляцы Юбілейным загадаў накіроўваць дэманстрантаў у бок стэлы на Машэрава. Зараз на перакрыжаваньні праспэкта Машэрава і Ерусалімскай спынілася каля 5000 чалавек. Праспэкт Машэрава ў бок цэнтру перакрыты. Я бачу чатыры КАМАЗы ўнутраных войскаў і кардоны амонаўцаў у касках”.
(Радкевіч: ) “Юры, раней, на пляцы Юбілейнай мова ішла пра дзьве тысячы чалавек. Цяпер Вы кажаце пра пяць тысяч. Людзі далучаюцца да калёны падчас руху?”
(Сьвірко: ) “Так. Адным з удзельнікаў шэсьця ледзьве ня стаўся прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын. Ён забег у краму купіць кефіру на просьбу жонкі. Спыніўся “Мэрсэдэс”, і ён разам з ахоўнікам пайшоў купляць кефір. На маё пытаньне, як ён ставіцца да дэманстарцыі і да сёньняшняга сьвята, ён не адказаў. Проста з ахоўнікам і з пакетам кефіру пайшоў дадому. Ён якраз жыве на вуліцы Дразда, 8”.
(Радкевіч: ) “Дык пакуль яшчэ не зразумелы канчатковы пункт, куды рухаюцца маніфэстанты?”
(Сьвірко: ) “Зараз людзі рухаюцца па Машэрава ў бок Драздоў па ходніках”.
(Радкевіч: ) “Раней казалі, што людзі пойдуць па ходніках, але такая вялікая колькасьць людзей наўрад ці зьмесьціцца на ходніках. Ці ўдалося вытрымаць гэтае патрабаваньне?”
(Сьвірко: ) “Людзі шлі як па ходніках, так і пра праезжай частцы вуліцаў Танка, Дразда, а зараз цалкам спыніўся рух на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і вуліцаў Дразда і Ерусалімскай каля гатэлю Плянэта”.
(Радкевіч: ) “Ці ёсьць нейкія праявы агрэсыўнасьці з абодвух бакоў?”
(Сьвірко: ) “Пакуль я ня бачыў. Затрыманьняў пакуль не было. Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Ёсьць сьцягі АГП, Эўразьвязу. Я бачыў, як каля стэлы разгарнулі плякат “Міліцыя, мы ня супраць дыктатара, мы хочам, каб вы выконвалі законы”.