А 17-й гадзіне паводле менскага часу невядомыя затрымалі намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслава Сіўчыка. Як паведамілі «Радыё Свабода» ва ўправе БНФ, затрыманьне адбылося ў той час, калі Вячаслаў Сіўчык крочыў па вуліцы Чырвонай ў бок пляцу Якуба Коласа, дзе меўся удзельнічаць у акцыі пратэсту супраць падпісаньня дамовы аб стварэньни хаўруснае дзяржавы. Паводле прадстаўнікоў управы БНФ, Вячаслава Сіўчыка затрымалі за тое, што ён зранку спрабаваў зарганізаваць перакрыцьцё руху грамадзкага транспарту ў раёне пляцу Якуба Коласа. Паведамленьні пра затрыманьні іншых удзельнікаў сёньняшніх акцыяў не паступалі.

Самае папулярнае
1