Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купальле


Начное сьвята, калі ночы амаль няма. Cонца хаваецца на захадзе, каб праз некалькі гадзінаў выплыць на ўсходзе. Сонцастаяньне.

Празрысты нібы раса і таямнічы нібы туман запавет.

Слова губляецца ў глыбіні тысячагодзьдзяў. Прастадушны немец Макс Фасмэр піша, што ў гэты дзень дазвалялася купацца – адсюль і Купала. Больш асьцярожныя дасьледчыкі выводзілі Купалу ад Яна Хрысьціцеля – маўляў, гэта пераклад са старагрэцкай. Аднак дахрысьціянская значэньне Купалы дагэтуль існуе, напрыклад, на Палесьсі – вогнішча, агонь, гарэць, ачышчаць агнём. Суфікс “ла” сьведчыць пра анімізацыю назвы – Купала ня толькі агонь, але і дух агню.

Паўлюк Урбан, беларускі гісторык, які жыве ў Нямеччыне, выказвае здагадку, што Купала прыйшоў на Беларусь са старажытнай Індыі. Бог Крышна меў яшчэ прозьвішча “Гопала”: “го” – карова, “пала” – абаронца, абаронца кароў.

У цёплую летнюю ноч Крышна сустракаўся з пастушкамі, калі тыя, аздобленыя вянкамі, марылі знайсьці жаніха, пасланага богам. Гэтыя прыкметы можна адшукаць у абрадах беларускага купальля.
У 30-я гады гэтага стагодзьдзя адна зь віленскх газэтаў надрукавала абвестку: “Паколькі на Купальле чакаецца дождж, просім паненак і паноў беларускіх ахвіцэраў апранацца цяплей”. Аднак надвор”е не перашкодзіла паненкам і панам імгненна паскідаць зь сябе апранахі той ноччу.

У сярэдзіне 80-х у Мікалаеўшчыне Купальле сьвяткавала моладзь зь бел-чырвон- белымі адзнакамі на вопратцы: тры тузіны чалавек былі затрыманыя мясцовым КГБ і міліцыяй. Чэкісты спрабавалі арыштаваць Бога Крышну. Богі ня любяць, калі ім спрабуюць надзець наручнікі. Агонь Купалы сёньня ўсюды, дзе Беларусь.

Аляксандр Лукашук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG