Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куцьця


Куцьця вяртаецца з забыцьця. Магічная ячная каша, звараная на першы дзень Калядаў.

Куцьця за калядным сталом галоўная, як на ўгаворах свацьця. Куцьця таксама задуманая як угавор: “Ставім крупы на пачэснае месца, каб зямля і ў новым годзе аддзячыла ураджаем”.

У куцьці рэцэпт просты – вада ды крупы, а рытуал урачысты – як сьвятое Прычасьце.

Куцьцю нельга ставіць на голы стол – каб ня быць бедным. Хто хоча быць багатым – кладзе пад абрус яшчэ й сена. Куцьцю нельга недаядаць або выкідаць.

Таксама ясна – што месца яе – заўсёды на покуце. Куцьця пачынае калядную вячэру, якая ў добрых гаспадароў налічвае 12 страў – столькі ж месяцаў складаюць год. Што праўда, беднасьць ці недарод дазваляюць абыйсьціся дзевяцьцю ці сямю стравамі.

Саму куцьцю ядуць з алеем, ці мядовай сытой – як каму смакуе, але ня з тлушчам.

Першую лыжку зачэрпвае старэйшы ў хаце і грукае ёй у вакенца:
– Мароз-мароз, хадзі куцьцю есьці!

Алена Ціхановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG