Агульнапрынятае значэньне слова канфіскацыя -- прымусовае, бязвыплатнае
і незваротнае адабраньне грошай або маёмасьці ва ўласнасьць дзяржавы.
Атабраць, вызьняць, -- перакладаў гэтае лацінскае з паходжаньня слова
на нашую мову Вацлаў Ластоўскі.
Адна зь першых антыбеларускіх акцыяў нашага стагодзьдзя -- канфіскацыя, а потым і закрыцьцё першай легальнай Беларускай газэты "Наша доля". Канфіскацыя -- заплянаваны рэпрэсыўны сродак змаганьня савецкай улады з эксплюататарамі. Саветы сканфіскоўвалі ўсё: сродкі вытворчасьці, заводы, зямлю, грошы, прадукты, каштоўнасьці. У шэрагі эксплюататараў былі ўлучаныя звычайныя, але дбайныя і працавітыя людзі, якія з уласнага мазаля выбіліся ў моцных гаспадарнікаў і ў людзкай краіне маглі б стацца апірышчам моцнае эканомікі. Разам з канфіскаванай маёмасьцю савецкая дзяржава забірала й чалавечыя жыцьці. Калі ўсё зьвязанае з гаспадаркай было забранае, падзеленае і занядбанае, слова канфіскацыя працягвала квітнець у галіне культуры. Тэрмін набыў значэньне забароны на карыстаньне творамі друку, а таксама на продаж гэтых твораў. Канфіскацыі кнігаў, пэрыёдыкаў, або асобных матэрыялаў у іх здушылі вольнае слова ў Савецкай і актывізавалі яго ў Заходняй Беларусі. Канфіскацыя сталася сынонімам забароны. Канфіскацыя, апошнім часам, нарадзіла моўнага вырадка: слова канфіскат, якім абазначаюцца прадукты харчаваньня і іншыя рэчы забраныя ў нашых грамадзянаў на Беларускіх мытнях. Канфіскатам можа быць што заўгодна: яйкі, каўбаса, масла. Гэтыя рэчы ня можна вывозіць зь Беларусі. Сярод апошніх канфіскацыяў стагодзьдзяя -- канфіскацыі незалежных выданьняў, вершаў і прыватных запісаў паэта Славаміра Адамовіча, перадвыбарчых улётак Міхаіла Чыгіра і Зянона Пазьняка. Сяржук Сокалаў-Воюш.