Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каляды


Ва ўсім слоўніку сьвятаў, якія называюцца сёньняшнім нашым словам, само гэтае слова - Каляды - самае нерэлігійнае, самае народнае, амаль нехрысьціянскае. Яно й ня дзіва - бо слова Каляды вядзе радавод ад рымскіх "календаў" - вясёлых паганскіх сьвятаў на пачатку кожнага месяца.

Таму розныя цэрквы нашыя наагул спрабуюць яго пазьбягаць - яны кажуць Нараджэньне Хрыстова, Ражаство, Раздво, Раство.

Слова Каляды ёсьць бадай што ва ўсіх славянскіх мовах, але значыць яно там пераважна толькі вясёлую й забаўную частку сьвята - звычай калядаваньня і самыя песьні, што пры гэтым сьпяваюцца. Затое літоўскі назоў "каледос", запазычаны ў беларусаў, захоўвае ў нашых суседзяў увесь багавейны арэол сьвятасьці.

А для беларусаў Каляды - лішняя нагода парадавацца. Нашы людзі казалі: Калядкі - вясёлыя сьвяткі: бліны ды аладкі. Што яшчэ чалавеку трэба для шчасьця?

Сяргей Шупа, Вільня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG