Гешэфты - асноўны занятак гандляроў, перакупшчыкаў. Зрэшты, гэта
шырэй чым гандаль – любыя зьдзелкі, ў аснове якіх сьвятая сьвятых – асабісты
інтарэс. Слова, якое апярэдзіла англамоўны “бізнэс” – запазычанае з нямецкай
і асвоенае найперш беларускімі габрэямі. Гешэфт мае адценьне сакрэтнасьці
– вопытныя дзялкі вядуць свае справы не афішуючы іх, негалосна, з хітрымі
манэўрамі, з лабавой ці абходнай тактыкай. Прадаць за тое, за што купіў,
– не бізнэс. Зрабіць добры гешэфт – мастацтва. Гешэфт , як
правіла, заканчваўся барышом ці магарычом.
Зрэшты, такое мастацтва на працягу апошняга стагодзьдзя ніколі асабліва
не заахвочвалася. У краіне пастаянных дэфіцытаў улады пастаянна вялі змаганьне
са спэкуляцыяй. Спэкулянты, а не дрэнная эканоміка, абвяшчаліся віноўнікамі
дэфіцыту. З такой падачы ўсе астатнія, хто ня меў бізнэсовай жылкі, лічылі
вайну са спэкулянтамі свяшчэннай.
Найбольш выгадныя і буйнамаштабныя гешэфты цяпер робяцца палітычнымі
мэтадамі. Продаж гарэлкі ў Расею – нішто ў параўнанні з продажам сувэрэнітэту:
Пойдзем, хлопцы, на гешэфты,
Распанеем, як адзін,
Калі мы за шлянку нафты
Незалежнасьць прададзім. Алена Ціхановіч
Распанеем, як адзін,
Калі мы за шлянку нафты
Незалежнасьць прададзім. Алена Ціхановіч