У слоўніку беларускай мовы адно слова пачынаецца гэтымі дзьвюма літарамі, цк — цкаваць. ЦК ж як абрэвіятуры не было ў слоўніках — і, відаць, ужо ня будзе. Хоць на працягу трох чвэрцяў дваццатага стагодьдзя менавіта ЦК вызначаў лёсы людзей і народаў, цкаваў і ўзьвялічваў, распачынаў войны і перасоўваў рэкі. ЦК панаваў дзесяцігодьдзямі, а сканаў — за адзін жнівеньскі дзень 1991 году.
Для пісьменьніка, акадэміка ці дырэктара заводу ўвайсьці ў склад ЦК лічылася больш прэстыжным, чымсьці ў Вярхоўны Савет — бо уключэньне ў ЦК было найвышэйшаю ступеньню партыйнага даверу. Затое выключэньне з ЦК было ня проста стратаю прывілеяў, а прадвесьцем грамадзянскай, ці нават фізычнай сьмерці.
Наогул, розных ЦК было шмат — у кожнай саюзнай рэспубліцы акрамя ЦК кампартыі і ЦК камсамолу былі яшчэ і ЦК галіновых прафсаюзаў. Але ўсе яны былі толькі часткаю бюракратычнае піраміды, на вяршыні якой знаходзіўся ЦК КПСС на чале з Палітбюро.
Звычайны беларус слова "цэка" амаль не ўжываў, бо просты чалавек меў дачыненьні з начальствам зусім іншага маштабу — з брыгадзірам, старшынём калгасу, участковым.
Ён толькі мог, як героі песьні Высоцкага, аднагалосна асудзіць ворага і падтрымаць ЦК:
И не интересуйтесь нашим бытом!
Мы сами знаем, где у нас чего.
Так наш ЦК писал в письме открытом —
Мы одобряем линию его. А ў гістарычным слоўніку Беларусі ЦК будзе стаяць ў шэрагу такіх паняцьцяў, як ЧК, Курапаты, Чарнобыль. Сяргей Навумчык
Мы сами знаем, где у нас чего.
Так наш ЦК писал в письме открытом —
Мы одобряем линию его. А ў гістарычным слоўніку Беларусі ЦК будзе стаяць ў шэрагу такіх паняцьцяў, як ЧК, Курапаты, Чарнобыль. Сяргей Навумчык