У 60-х гадох, калі пасьля ўсясьветнага фэстывалю моладзі й студэнтаў
у Маскве засталіся "дзеці розных народаў" (так пачыналася адна з камсамольскіх
песьняў у барацьбе за мір), пашырылася мода на плашчы й курткі з капронавай
тканіны з аднабаковым непрамакальным пакрыцьцём. Тканіна гэтая называлася
балоньня. Радзіма -- яўна, Італія. Пачаўся цэлы па тым часе бізнэс
на прывозе турыстамі, да й інтурыстамі балоньні на галодны савецкі
рынак.
Калі пачынаўся дождж, вуліы й праспэкты сэксуальна рыпелі. Плашчы гэтыя
звалі прэзэрватывамі. Калі мода ў моладзі знайшла новы ўхіл, у балоньню
апранулі савецкую міліцыю. Нецяжка задагадацца, як звалі міліцыянтаў у
гэтай спэцвопратцы.
Цікавы літаратурны ледзь ні анэкдот: прафэсар Мальдзіс прыехаў аднекуль
з-за мяжы й вядома ж у балоньні. Сядзяць яны за чаркаю з Уладзімерам
Караткевічам і разважаюць. Адам кажа: "Штучнае там таннае, вось мой плашч
каштаваў пляшку гарэлкі". На гэта лірычна-задуменны Ўладзімер зазаначае:
"Затое якая там гарэлка танная..."
Рыгор Барадулін
Самае папулярнае
1