Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Аднойчы мае сябры запрасілі мяне зайсьці ў школьную спартовую залю, дзе хлопцы і дзяўчаты займаліся лёгкай атлетыкай. Яна мяне абсалютна не вабіла, я зайшоў туды выключна таму, што там былі мае сябры.

Стаяў я ля сьцяны, назіраў, а хлопцы якраз займаліся скачкамі ў вышыню. 10-15 хвілінаў я стаяў, і калі мяне запрасілі: “Можа ты таксама паспрабуеп скокнуць?”, я адказаў: “Чаму не?” Я ніколі не скакаў увышыню, я ня ведаў ні тэхнікі, ня ведаў як гэта робіцца, зь якога боку трэба скакаць, якую нагу трэба падымаць. Тым ня менш, я паглядзеў, як гэта робяць іншыя і паспрабаваў. Пераскочыў. Шчыра кажучы, я ня ведаю, як гэта атрымалася, але пераскочыў. Плянка ўздымалася ўсё вышэй, і мяне пачалі запрашаць: “Ну давай, паспрабуй яшчэ”. Мне стала цікава, ужо зьявілася жаданьне. Так цягнулася хвілінаў 15-20, пакуль большасьць маіх сяброў не зышлі з дыстанцыі, так бы мовіць, і там засталося чалавекі тры-чатыры сапраўдныя спрастмэны, што ўваходзілі ў розныя зборныя.

Плянка ўжо дастаткова высока паднялася, і мяне запрасілі паспрабаваць яшчэ зь імі. Чаму не? Зноў на дзіва лёгка я пераскочыў гэтую плянку. Тады мяне ўжо трэнэр паставіў у чаргу з гэтымі спратсмэнамі і сказаў: “Будзеш зь імі скакаць разам”. Праз пяць хвілін, паколькі плянка ўздымалася ўсё вышэй, там засталося толькі два чалавекі – я і галоўны там, зорка. Мы даскакалі да нейкай вышыні (я дакладна ня памятаю), і ён зыйшоў таксама. А я пераскочыў. І тады настрой у залі абсалютна зьмяніўся. Усе мае сябры і нават тыя, хто мяне ня ведаў, пачалі хварэць за мяне як за сапраўднага чэмпіёна, і нібыта гэта ня школьная пляцоўка, але алімпійская арэна: “Давай, вышэй!”

Трэнэр паглядзеў на мяне і ўзьняў плянку яшчэ на 5 ці 7 сантымэтраў. Яна была такая высокая, што мне было неяк на душы кепска. Я не усьведамляў сытуацыю і рабіў гэта несьвядома абсалютна. І вось я разьбягаюся, заплюшчваю вочы і пералятаю праз гэтую плянку. Што пачалося ў залі, якія крыкі, пляскат у далоні і крыкі: “Яшчэ вышэй, яшчэ вышэй!” У мяне такое адчуваньне, што я буду скакаць нават да даха, адчуваньне, што я сёньня вазьму любую вышыню. Але трэнэр сказаў: “Стоп, усё, заўтра прыйдзеш у школу алімпійскага рэзэрву, заўтра ты павінен ужо сур’ёзна і прафэсыйна заняцца лёгкай атлетыкай”.

І ўжо праз два месяцы я апынуўся ў дзіцячай зборнай Беларусі, і на першых спаборніцтвах заняў другое месца ў Каўнасе.

Генадзь Грушавы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG