Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У Амэрыку сабралася сям’я маёй сястры – яна, муж і яе дзеці. Гэта было ў 1991 годзе. Тады яшчэ існаваў Савецкі Саюз, і каб ад’ехаць, трэба было здаць сваю кватэру дзяржаве. Прадаваць сваю кватэру тады было нельга. Трэба было прадаць рэчы, мэблю, здаць тэлефон, – што яны і зрабілі.

Летам 1991 года ў маёй сястры ўжо не было нічога – у кватэры літаральна былі толькі засьцеленыя газэты. І вось на 21 жніўня было прызначанае разьвітаньне ў рэстарацыі, павінны былі прыйсьці ўсе сваякі і сябры маёй сястры.

19 жніўня мы ня ведалі што рабіць, бо пачаўся путч. Кватэры няма, тэлефона няма, рэчаў няма, маленькія дзеці. Сытуацыя ў краіне зьмянілася настолькі, што ніхто ня ведаў, што будзе сёньня-заўтра, а трэба было ехаць у Маскву і адтуль вылятаць. Ці змогуць яны гэта зрабіць, ці пусьцяць у Маскву, ці не забароняць адлёт у Амэрыку? Пытаньняў было шмат, і вось у такім жахлівым стане мы правялі тры дні.

На сустрэчу ў рэстаран усе сябры маёй сястры прыйшлі з прыймачамі. Яны лавілі розныя станцыі, як савецкія, так і замежныя, і ўжо ўвечары ў рэстарацыі стала вядома, што ГКЧП сваю гульню прайграла, і што ад’езд цалкам магчымы. І калі мы слухалі станоўчыя паведамленьні радыё, мы падымалі свае келіхі за кожную навіну, якую перадавалі радыёстанцыі.

Арына Фішман

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG