Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дом у Празе адкрыў свой сайт


Наталья Маковік
Наталья Маковік

Лёзунг сайта www.beldom.cz — «Быць беларусам прэстыжна і высакародна».

Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца рэсурсу Натальля Маковік.

Паводле яе, галоўная мэта сайту — прыцягнуць беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, да беларускіх праектаў. «У краіне жыве 4.129 грамадзян Беларусі. І толькі некалькі дзясяткаў прымаюць удзел у акцыях падтрымкі палітзьняволеных або цікавяцца беларускімі мерапрыемствамі ў галіне культуры. Мы хочам гэтую сытуацыю зьмяніць», — адзначыла Маковік.

Яна распавяла, што сайт www.beldom.cz акумулюе зьвесткі пра ўсё, што адбываецца ў Чэхіі на беларускую тэму. «Тут можна даведацца пра беларускамоўныя літургіі ў Празе, запісаць сваіх дзяцей у беларускую нядзельную школу, раздрукаваць запрашэньні на выставу „Невядомая БНР“, убачыць расклад спартыўных мерапрыемстваў у Чэхіі з удзелам беларускіх спартоўцаў», — сказала Маковік.

Акрамя гэтага, падкрэсьліла яна, праект прапануе дапамогу беларусам: прадпрымальнікі могуць атрымаць бясплатную кансультацыю пры рэгістрацыі фірмы, таленавітыя фатографы — выйграць адпачынак на курорце, а блогеры — зарабляць грошы за лепшыя артыкула пра жыцьцё беларусаў у Чэхіі.

«Калі на вулічныя акцыі па падтрымцы беларускіх палітвязняў у Празе будзе прыходзіць ня дзесяць, а трыста чалавек — і гэта дзякуючы таму, што на www.beldom.cz была надрукаваная аб’ява, — то гэта будзе перамога, — упэўнена Наталля Маковік. — А доўгатэрміновая задача такая: з 4.129 грамадзян Беларусі, якія жывуць у Чэхіі, толькі 2.013 назвалі сябе беларусамі, а 826 заявілі, што іх родная мова беларуская. Мы даможамся, каб усе 4000 чэскіх беларусаў ганарыліся тым, што яны беларусы, і лічылі роднай мовай беларуску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG