Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа менскіх бэйсэраў каштуе дорага


фота з суполкі "Вконтакте"
фота з суполкі "Вконтакте"

«Свабода» датэлефанавалася да аднаго з удзельнікаў скачка з парашутам зь менскай тэлевежы.

Хлопца, які ў мінулыя выходныя скакаў з парашутам зь менскай тэлевежы, завуць Дзіма. Іншых удзельнікаў дзёрзкага скачка ён назваць адмовіўся. Не захацеў расказваць і падрабязнасьцяў наконт таго, як ім удалося прайсьці на рэжымны аб’ект.

На самім аб’екце працуюць сьледчыя. Аднак міліцыя пакуль не распытвала ані Дзіму, ані іншых удзельнікаў скачка.

«Гэта была ніякая ня акцыя, гэта тое, што мы робім стала, проста аб’ект памянялі. Вось і ўсё. Пасьля скачка я гадзіны чатыры адпачываў дома, адключыў тэлефоны і спаў. Ці шукае мяне міліцыя, ня ведаю», — распавёў Дзіма.

Ён прызнаў, што раней у міліцыі былі да іх прэтэнзіі, але асабліва не каралі: «Мы ж нічога не псавалі».

Дзіма пацьвердзіў, што падчас скачка з тэлевежы хлопцы здымалі відэа, але пакуль не зьбіраюцца яго публікаваць:

«Відэа ёсьць. Але яно дарагое. Ня ў грошах. Яно вартае фэстывалю. Калі вы нам арганізуеце яшчэ адзін скачок альбо дазвол правесьці фэстываль бэйсджампінгу, тады відэа вам будзе».

Дзіма перакананы ў бясьпечнасьці свайго хобі:

«Я вельмі доўга трэніраваўся, каб скакаць з такіх вышыняў і рабіць такія трукі. Таму для мяне гэта бясьпечна, для іншых нашых хлопцаў таксама».

Дзіма зь сябрамі рыхтуюцца да новых скачкоў.

Бэйсджампінг — экстрэмальны від спорту, у якім выкарыстоўваецца адмысловы парашут для скачкоў з фіксаваных аб’ектаў.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG