Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыкевіч: Дзяржаўныя газэты – дрэнныя копіі «СБ»


Аляксандар Старыкевіч
Аляксандар Старыкевіч

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, рэдакцыі газэт «Рэспубліка», «Беларуская ніва» будуць рэарганізаваныя шляхам іх далучэньня да рэдакцыі «СБ», а «Народную газету» ліквідуюць. Што вымушае ўлады ісьці на такі крок — эканамічныя прычыны альбо нізкая эфэктыўнасьць дзяржаўнай прэсы?

На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік старшыні БАЖ, рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.

Цыганкоў: «Што вымусіла ўлады пайсьці на гэты крок?»

Старыкевіч: «Думаю, тут спалучэньне чыньнікаў. Па-першае, сапраўды, гэтага вымагае эканамічная сытуацыя. І па-другое, вядома, нізкая эфэктыўнасьць дзяржаўнай прэсы. Фактычна шэраг гэтых выданьняў дублююць адно адно. Таму „Год беражлівасьці“ вырашылі распачаць з таго, што ашчаджаюць нейкія грошы на дзяржаўныя СМІ. Разьлік, відаць, на тое, што ўся аўдыторыя „Рэспублікі“, „Беларускай нівы“, „Народнай газеты“ і „Знамени юности“ паступова пяройдзе да „Советской Белоруссии“, і таму зьнікне неабходнасьць існаваньня гэтых выданьняў».

Цыганкоў: «Магчыма, гэтае рашэньне варта разглядаць як даволі прагрэсіўнае — маўляў, улады ўсьвядомілі, што інфармацыя ідзе ў інтэрнэт і столькі папяровай прэсы ўжо не патрэбна?»

Старыкевіч: «Насамрэч, магло быць і столькі газэт, калі б у кожнай зь іх была свая мэтавая аўдыторыя, і гэта працавала б адпаведным чынам. Але паколькі гэтага не было і большасьць тых выданьняў былі дрэннымі копіямі „СБ“, то з гэтага пункту гледжаньня гэта крок прагматычны. Бо вялікага сэнсу ў далейшым існаваньні гэтых выданьняў ужо не было».

Цыганкоў: «Ці рызыкняце вы зрабіць прагноз, хто застанецца ў якасьці рэдактара гэтай аб’яднанай газэты? Ці застанецца на гэтай пасадзе Павал Якубовіч?»

Старыкевіч: «Так, Якубовіч выглядае найбольш верагоднай кандыдатурай. Аднак трэба мець на ўвазе, што кіраўнік дзяржавы — часам чалавек досыць спантанны, і ня ўсе ягоныя кадравыя рашэньні выглядаюць прадказальнымі. Хоць думаю, што тут шанцаў на нейкія сэнсацыі ня так шмат».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG