Пра гэта сьведчыць праведзенае БелаПАН параўнаньне цэнаў у падпісных каталёгах.
Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды», «Рэспублікі», «Народнай газеты» і «Белорусской нивы» падаражэлі на 33,1% (са 148.800 да 198.000 рублёў). Узрос кошт падпіскі і на абласныя дзяржаўныя газэты.
Падпіска на «Белгазету» падаражэла на 9,5% , «Белорусы и рынок» — на 28,6% , «Нашу ніву» — на 3,3% , «Народную волю» — на 31,6%.
Разам з тым «„Аргументы и факты“ в Белоруссии» зьменшылі кошт шасьцімесячнай падпіскі на 27,3% (са 136.800 да 99.500).
За апошні год кошт падпіскі на «Советскую Белоруссию», «Звязду», «Рэспубліку», «Народную газету» і «Белорусскую ниву» узрос на 78,4%, «Народную волю» — на 47,1%, «Нашу ніву» — на 4,7%.
Вельмі дарагой застаецца падпіска на выданьні далёкага замежжа. Да прыкладу, гадавая падпіска на нямецкі штотыднёвы часопіс Stern каштуе 9.692.706 рублёў, або 186.398 рублёў за нумар. Разам з тым розьнічная цана часопіса ў самой Германіі ніжэйшая амаль у пяць разоў (3,5 эўра, або 39.550 рублёў у пераразьліку па курсе на канец 2012 году). Самы дарагі ў каталёгу — брытанскі штотыднёвы часопіс Nature — 109.778.973 рублі (звыш 12,5 тысячы даляраў).