Спэцназ сьмеху для Беларусі
Які сэнс маюць флэшмобы, пэрформансы, гэпэнінгі ў змаганьні з дыктатурай? Якія наступствы для Беларусі меў плюшавы дэсант з Швэцыі ў ліпені летась? Калі народ маўчыць, што могуць грамадзкія актывісты супрацьпаставіць дручкам Лукашэнкавага спэцназу? Які сэнс маюць флэшмобы, пэрформансы, гэпэнінгі ў змаганьні з дыктатурай? І ці могуць адзінкавыя факты крэатыўнага пратэсту перарасьці ў шырокі рух? Гэтыя пытаньні бяз гальштукаў абмяркоўваюць Вячаслаў Ракіцкі, Юры Дракахруст, Францішак Вячорка. Госьцем перадачы — мядзьведзік-дэсантнік.